Радошковичы Виленскай губ.
Ліпень 1, 2008, "Наша Нива" №24, Вильня 6 (19) липца 1907 г.
Ужо трэци год, як губэрнски «распарадзицельны» камитэт праводзиць шоссэ ад ст. Радошковичы да горада, 7 вёрст. Цэлых два годы не было праезду на станцию. Людзи думали, што шоссэ николи ня скончуць. За месяц, кажуць, ужо пазволяць ездзиць па гэтай новай выгоднай дарози. >>
Ліпень 1, 2008 | Пакінуць каментар
Молодэчна, Вилен. Губ.
Чэрвень 26, 2008, Наша Нива №22, 8 (21) юня 1907 г.
Ўжо даўно ў молодэчненскай вучыцельскай сэминарыи устанавиўся таки звычай, што ўсе письма да вучэникоў праходзили праз руки дырэктора, каторы чытаў гэтые письма. Тады вучэники пастанавили збавицца ад такой апеки. Дзела цягнулося доўга, и тольки недаўна вучэники молодэчненской сэминарыи дабилися таки права палучаць письма без помачы дырэктара.
Чэрвень 26, 2008 | Пакінуць каментар
М. Лебедзево, Вилейскаго павету.
Чэрвень 25, 2008, "Наша Нива" №22, Вильня 8 (21) юня 1907 г.
У вярсьце ад нашаго мястэчка цячэ невяличкая рэчка праз маёнтак пана Саковича. Даўно ўжо ў народзе ходзяць слухи, бытцам ў той рэчцы кались зьявиўся цудоўны Пан Езус. З году ў год на каталицкае сьвята “Сэрца Пана Езуса” каля гэтаго цуду збираюцца тысячы простаго народу. Тамака людзи моляцца, мыюцца вадой с тае рэчки, ды нясуць ў касьцёл афяры: грошы, шмат яец, лёну, воўны и иншаго дабра. >>
Чэрвень 25, 2008 | Пакінуць каментар
Радашковичы, Вилейскаго павету.
Чэрвень 24, 2008, Наша Ніва, 11 (24) мая 1907 г, №18
На праводным тыдню ў нашым рэсторани была надта вяликая баталия. Билися, хто чым папаў: киями, кулаками и бутэльками. А ўсё гэта робиць праклятая гарэлка. Ци ня лепей было бы адкрыць ў Радашковичах замест рэсторана библиотэчу, ды народные чытання, а то наш мужык ня мае другой пацехи и разрыўку, як ў пьянстве.
Цьвярозы
Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар
З Хожова Вилейскаго пав.
Чэрвень 18, 2008, НН №1, Вильня 6 январа (стычня) 1907 г.
Цяжкую крыўду перэцярпели мы ад нашых аднасельчан – Михалюка Гарошки и Мацея Гана. Справа пачалася тую восень. Гуси нашы, ходзячы па выгани, узляцели неяк, не спытаўшыся, на рунь Михалюка и Мацея (руни гэтай было нескольки загончыкоў каля выгану). Михалюк и Мацей, угледзиўшы гусеў, зараз забрали их у хлеў. Шкоды гуси зрабили ня больш як на поў рубля. >>
Чэрвень 18, 2008 | Пакінуць каментар
Молодэчно.
Чэрвень 17, 2008, НН №2, 1906
Бацькам молодэчненских сэминарыстоў, выгнаных за забастоўку, дырэхтор сэминарыи Цвирка-Годыцки паслаў паперу, у каторой просиць бацькоў падаваць прашэнне, каб прыняли зноў у сэминарыю дзецей их, и абецуе прыняць. >>
Чэрвень 17, 2008 | Пакінуць каментар
З Молодэчненской Вучыцельской Сэминарыи
Чэрвень 16, 2008, Наша Нива, Вильня 10 /23 листопада (ноябра,) 1906 г.
19 акцябра (кострычника) да папечыцеля Виленскаго Округа зъявилася депутация ад вучашчыхся молодэчненской сэминарыи.
Чэрвень 16, 2008 | Пакінуць каментар