Новы “супермаркет”
Снежань 22, 2008, Ул. інф.
Адкрыцця “супермаркета” на месцы былога “пятнаццатага магазіна” па вуліцы Прытыцкага маладэчанцы чакалі ўжо даўно. І месца вельмі зручнае, цэнтр горада, і звонку новы будынак выглядаў вельмі прывабліва. Нарэшце на мінулым тыдні на вітрыне крамы “Добродар” з’явіўся надпіс “Мы открылись”.
>>
Снежань 22, 2008 | Пакінуць каментар
Маладэчаншчына для турыстаў
Лістапад 17, 2008, Ул. інф.
У нядзелю 16 лістапада ў музеі вёскі Плябань Маладэчанскага раёна адбыліся гісторыка-краязнаўчыя чытанні “Маладэчна і ваколіцы: гісторыя, стан вывучэння, перспектывы турыстычнага асваення”.
Арганізавалі гэтае мерапрыемства Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Моладзевая ініцыятыва аднаўлення могілак і Філіял Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў в. Плябань, у рамках агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі “Будзьма!”.
Мерапрыемства сабрала неабыякавых грамадскіх актывістаў, краязнаўцаў, мясцовых жыхароў. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі аддзелаў культуры і ідэалогіі Маладэчанскага райвыканкама. >>
Лістапад 17, 2008 | Пакінуць каментар
Аматары прыгажосці
Кастрычнік 26, 2008, Ул. інф.
24 кастрычніка ў Маладэчне адбыўся ХІ адкрыты конкурс “Свет прыгажосці” па цырульніцкаму мастацтву, касметалогіі і эстэтыцы, нэйл-дызайне пазногцяў, фотапрацам, фларыстыцы і стварэнню вобраза вясельнага салона.
Усяго ў конкурсе прыняла ўдзел каля 70 спецыялістаў з Маладэчна, Вілейкі, Астраўца і нават Санкт-Пецярбургу.
Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя медалі. Хоць удзел у конкурсе каштаваў для спецыялістаў 70 ці 150 тысячаў, каштоўныя ўзнагароды прадугледжаны не былі.
Летась прынамсі пераможцы атрымалі па 30-60 тысячаў беларускіх рублёў, а ганаровыя сябры журы, вядомыя чыноўнікі райвыканкама, – імянныя гадзіннікі.
Кастрычнік 26, 2008 | Пакінуць каментар
Новыя дэпутаты
Верасень 29, 2008, Ул.інф.
Як і ўсюды па Беларусі, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад нашага горада сталі “свае” для ўлады людзі – Мікалай Жгун, дырэктар Маладэчанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, і Уладзімір Сінякоў, начальнік галоўнага упраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.
Асноўная частка Маладэчна была прадстаўлена гарадской выбарчай акругай №70. Яўка выбаршчыкаў па ёй склала 80%. Датэрмінова прагаласавалі 34%. Сярод кандыдатаў галасы размеркаваліся наступным чынам: М.Жгун – 69%, І.Мішын – 8%, А.Шумкевіч – 10%.
Верасень 29, 2008 | Пакінуць каментар
Касабуцкі - не сіноптык
Верасень 25, 2008, Ул. інф.
Напрыканцы мінулага тыдня старшыня Маладэчанскага райванакама сп. Касабуцкі выступіў на сходзе прадстаўнікоў выбарчых камісіяў. Па яго словах, Мікалая Жгуна падтрымлівае 70-80% выбаршчыкаў, Івана Мішына – 7-9%, Аляксандра Шумкевіча – 2-3%. Такія вынікі грунтаваліся на назіраннях за рэакцыяй грамадства падчас сустрэчаў з выбаршыкамі. Маўляў, людзей за язык ніхто не цягнуў, яны самі ўскоквалі з месцаў і горача выказваліся ў падтрымку сп. Жгуна. З гэтага і былі зробленыя такія вывады. А прагнозы начальнікаў, у адрозненні ад прагнозаў гідраметыяцэнтра, заўсёды спраўджаюцца, як паказвае досвед. Тым больш што сп. Касабуцкі адкрыта прасіў сябраў камісіяў добра над гэтым папрацаваць.
Верасень 25, 2008 | Пакінуць каментар
Кансерваторыя ў Маладэчне
Верасень 21, 2008, Паводле "Рэгіянальнай газеты"
З пачатку навучальнага года ў Маладэчанскім музычным вучылішчы пачаў працаваць філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Усяго па Беларусі існавала тры філіялы кансерваторыі – у навучальных установах Брэста, Гродна і Гомеля. Нашае музвучылішча далучылася да іх ліку, бо ў ім моцны кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база – добра абсталяваныя аўдыторыі і прафесійныя дарагія інструменты. >>
Верасень 21, 2008 | Пакінуць каментар
Як працаваць?
Верасень 15, 2008, Ул. інф.
У Маладэчанскіх школах, як і ўсюды па Беларусі, у сувязі з пераходам да “11-годкі”, не хапае падручнікаў для старшакласнікаў.
Хоць плаціць бацькам за падручнікі прыходзіцца, сёлета на рукі іх не выдаюць. Працаваць з імі можна толькі ў кабінетах па адпаведных прадметах і ў школьных бібліятэках. А падручнікі па інфарматыцы наогул знайсці можна толькі ў Інтэрнеце.
Верасень 15, 2008 | Пакінуць каментар
Русский Маладэчна
Верасень 9, 2008, Паводле "Рэгіянальнай газеты"
Сёлета ў Маладэчне сфармаваны толькі 1 беларускамоўны клас. Для дзяцей з псіхафізычнымі асаблівасьцямі разьвіцьця.
Па дадзеных аддзела адукацыі Маладэчанскага райвыканкаму, выбраць клас з беларускай мовай навучаньня ёсьць магчымасьць у чатырох навучальных установах гораду: СШ №№ 1, 5, 9 і гімназіі №10. Але… >>
Верасень 9, 2008 | Пакінуць каментар
Нашыя кандыдаты
Верасень 1, 2008, Ул.інф.
Скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Маладэчна сёлета падзелены на дзьве выбарчыя акругі. Залінейны раён (сельская выбарчая акруга) будзе галасаваць за (ці супраць) аднаго толькі Сіняхова Ўладзіміра Яўцехавіча, жыхара Менску, 1947 г.н., начальніка упраўленьня кадравай палітыкі Адміністацыі Прэзідэнта. >>
Верасень 1, 2008 | Пакінуць каментар
Выбары ў Маладэчна
Жнівень 7, 2008, Ян Лагвіновіч
У краіне актыўна ідзе кампанія па зборы подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ПП НС (парлямэнту). Для таго, каб стаць кандыдатам, трэба сабраць 1000 подпісаў выбарнікаў пэўнай акругі. У Маладэчна намер стаць дэпутатам Парляменту выказалі наступныя асобы.
Чурсін Мікалай Усцімавіч. Цяперашні дэпутат ПП НС. Беспартыйны. Зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў у колькасьці 51 чалавека.
Жгун Мікалай Анатолевіч – дырэктар Маладэчанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Беспартыйны. Ініцыятыўная група – 85 чалавек.
Мішын Іван Іванавіч – дырэктар ПУП “Мара гурмана” (рэстаран “Хрысьціна”). Беспартыйны. Ініцыятыўная група – 70 чалавек.
Шумкевіч Аляксандр Уладзіміравіч – прыватны прадпрымальнік, жыхар г. Менску, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Колькасьць прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы – 28.
Жнівень 7, 2008 | Пакінуць каментар