У маладэчанскім МЕТРО

Чэрвень 30, 2009, Вольга Лясніцкая

(Не на правах рэкламы)
Па асабістых назіраннях і сведчаннях прыезжых, у нашым горадзе адзначаецца даволі высокая колькасць устаноў грамадскага харчавання і выпівання на душу насельніцтва. Чаго не скажаш пра месцы для культурнага адпачынку, куды не страшна прывесці і дзяцей. Аднак існуе ў Маладэчне ўнікальная ўстанова, падобных якой, бадай, няма нідзе ў рэгіёнах. Дзе амаль кожны вечар гучыць жывая музыка. Якасная жывая музыка. У нядзелю 26 чэрвеня ў кавярні МЕТРО было як ніколі многа наведвальнікаў: тут выступалі BOTANIC PROJECT.
BOTANIC PROJECT  >>

Чэрвень 30, 2009 | Пакінуць каментар

Падзея духоўная

Чэрвень 3, 2009, Ул.інф.

У нядзелю днём на галоўнай вуліцы горада быў перакрыты рух аўтатранспарта. Па Вялікім Гасцінцы ішла вялізная працэсія вернікаў.
У Маладэчне адбылася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі.
peregrynacyja.jpg
 >>

Чэрвень 3, 2009 | Пакінуць каментар

Тут быў Вайцюшкевіч

Красавік 8, 2009, Ул.інф.

У Маладэчанскім драмтэатры 3 красавіка адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.
Імпрэза была часткай усебеларускага турнэ музыканта, арганізаванага кампаніяй “Будзьма!”.
Мерапрыемства сабрала больш за сотню гледачоў з Маладэчна і бліжэйшых вёсак і гарадоў - Краснага, Аляхновічаў, Ашмянаў, Залесся.
Зміцер выконваў творы з розных альбомаў і на розных мовах. Гучалі песні на вершы Някляева, Броўкі, Барадуліна, Маякоўскага і іншых выбітных паэтаў. Многія песні Зміцер спяваў разам з усёй залай.
Гледачы доўга не жадалі развітвацца з артыстам, выклікалі на “біс” – канцэрт доўжыўся больш за дзьве гадзіны.
Са Зміцерам Вайцюшкевічам

Красавік 8, 2009 | Пакінуць каментар

Прыпынак “Дзіцячы свет” стане прыпынкам “Гіпа”?

Сакавік 2, 2009, Ул. інф.

У будынку былога “Дзіцячага свету” нарэшце адкрыўся новы “супермаркет”– “Гиппо”.
У першыя дні працы крамы назіральнікаў было значна больш, чым пакупнікоў.
Што прыемнае – кошты многіх тавараў сапраўды ніжэйшыя, чым у звычайных крамах. Добры (зноў жа, з “маладэчанскага” пункту гледжання) асартымент. На другім паверсе – вялікі аддзел дзіцячых тавараў, асабліва актуальны для нашага горада, у якім не існуе дзіцячых крамаў.
Мінусы – у двухпавярховасці крамы (вазок для тавараў на другі паверх не завязеш), а таксама – у адсутнасці паркінга. Гэтыя акалічнасці супярэчаць галоўнаму супермаркетнаму прынцыпу – закупкі вялікімі аб’ёмамі. У руках многа не ўнясеш.
Да таго ж беларускія супермаркеты не прадугледжваюць зніжак за вялікую колькасць пакупак.
hippo.jpg

Сакавік 2, 2009 | Пакінуць каментар

“Рок-Каранацыя” – ў Маладэчна

Люты 24, 2009, Ул.інф.

Першы раз за сваю 14-гадовую гісторыю, фестываль пройдзе не ў сталіцы. Наш горад прыме “Рок-каранацыю” 14 сакавіка ў Палацы культуры.
На ўдзел у мерапрыемстве ўжо далі папярэднюю згоду гурты “Ляпіс Трубяцкой”, “Троіца”, “Безбілета”, IQ48, “Детидетей”, “Садъ”, “Князь Вітаўт” і інш.
Цырымонію адкрые “Neuro Dubel”, уладальнік галоўнай Рок-Кароны 2007 г.
Таксама ўдзел прыме сімфанічны аркестар музычнай вучэльні Маладэчна. У суправаджэнні аркестра рок-музыкі сыграюць па адной песні.
Пераможцы будуць вызначаныя ў намінацыях: “Альбом году”, “Песня году”, “Кліп году”, “Выканаўца году”, “Традыцыі і сучаснасць”, “Рок-князёўна” і “Рок-Карона”.
Па словах арганізатараў, у гэтым годзе апошні раз фестываль будзе называцца “Рок-каранацыя”. У далейшым, хутчэй за ўсё, ён стане проста “Каранацыяй”.

Лес – наша багацце. Мяса і масла – наш заробак.

Люты 20, 2009, Ул. інф.

Цяжкія часы насталі для аднаго з самых, здавалася, стабільных прадпрыемстваў нашага горада – Маладэчанскага лясгаса.
У лютым-месяцы працаўнікі вымушаныя браць па тыдню адпачынку “за свой кошт”. У сакавіку будуць працаваць па 4 дні на тыдзень.
А студзеньскі заробак працаўнікам лясгаса часткова выдавалі “натурай”: мясам, каўбасамі, маслам, сырам, глазураванымі сыркамі і мукой. Кошты на прапанаваныя прадукты былі, як у крамах.

Вып’ем за любоў

Люты 14, 2009, Ул.інф.

Маладэчна святкуе Дзень закаханых. Тым, хто загадзя не запасся спіртным ці не замовіў столік у кавярні, застаецца быць п’янымі толькі каханнем…img0095a.jpg

Маладэчна гатовы

Снежань 31, 2008, Ул. інф.

Маладэчна гатовы да сустрэчы Новага года. На Цэнтральнай плошчы і ў кожным мікрараёне стаяць навагоднія елкі. Але настрой маладэчанцаў напярэдадні свята быў крыху сапсаваны паведамленнямі аб тым, што з’яўляцца ў нецвярозым стане навагодняй ноччу ў грамадскіх месцах забаронена. Нельга будзе нават прынесці з сабой “пад ёлку” спіртное і “падазроныя рэчы” (асабліва пільнымі раім быць з сокам “Садочак”).
Відавочна, святочны настрой у цвярозых маладэчанцаў павінен з’явіцца ў 1.30 на Цэнтральнай плошчы, калі адбудзецца феерверк, на які было выдаткавана 10 мільёнаў рублёў.93.jpg

Снежань 31, 2008 | Пакінуць каментар

Новы “супермаркет”

Снежань 22, 2008, Ул. інф.

Адкрыцця “супермаркета” на месцы былога “пятнаццатага магазіна” па вуліцы Прытыцкага маладэчанцы чакалі ўжо даўно. І месца вельмі зручнае, цэнтр горада, і звонку новы будынак выглядаў вельмі прывабліва. Нарэшце на мінулым тыдні на вітрыне крамы “Добродар” з’явіўся надпіс “Мы открылись”.11.jpg  >>

Снежань 22, 2008 | Пакінуць каментар

Маладэчаншчына для турыстаў

Лістапад 17, 2008, Ул. інф.

У нядзелю 16 лістапада ў музеі вёскі Плябань Маладэчанскага раёна адбыліся гісторыка-краязнаўчыя чытанні “Маладэчна і ваколіцы: гісторыя, стан вывучэння, перспектывы турыстычнага асваення”.
Арганізавалі гэтае мерапрыемства Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Моладзевая ініцыятыва аднаўлення могілак і Філіял Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў в. Плябань, у рамках агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі “Будзьма!”.
Мерапрыемства сабрала неабыякавых грамадскіх актывістаў, краязнаўцаў, мясцовых жыхароў. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі аддзелаў культуры і ідэалогіі Маладэчанскага райвыканкама.  >>

Лістапад 17, 2008 | Пакінуць каментар

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157