ЦІ ПОЙДЗЕ КДБ У ДЗІЦЯЧЫЯ САДКІ?

Чэрвень 24, 2008, Ян Лагвіновіч

Каб скласьці больш поўнае ўяўленьне пра асобу, псыхолягі раяць вывучаць паводзіны чалавека ад раньняга дзяцінства.

Супрацоўнікі КДБ наведалі СШ №1 Маладэчна. У дырэктара школы цікавіліся паводзінамі былой вучаніцы Марыны Найдзіч у школьныя гады.

 >>

Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар

НОВЫЯ ПАСЛУГІ МЭДЫКАЎ

Чэрвень 23, 2008, Ян Лагвіновіч

Як піша “Маладзечанская газета”, днямі мэдычны агляд прайшлі супрацоўнікі маладэчанскага “Беларусбанку”. Пэрсанал паліклінікі №1 працаваў у будынку філіялу банку два тыдні.

 >>

Чэрвень 23, 2008 | Пакінуць каментар

ШМАТПАКУТНАЯ МАЛАДЭЧАНСКАЯ КАЎБАСА

Чэрвень 20, 2008, Ян Лагвіновіч

Чарговы захад па лабіяваньню мясных вырабаў абласной вытворчасьці прыдумаў райвыканкам.

Гандляры маюць плян рэалізацыі мясной прадукцыі на 2008 год. Плян складаецца зь сямі відаў прадукцыі адзінаццаці вытворцаў. Паводле рашэньня выканкаму, абавязковыя да продажу сярод іншага: мяса, катлеты, кансэрвы і яйкі. Каўбасы “Маладэчанскага мясакамбінату” — сярод прыярытэтных плянавых тавараў.  >>

Чэрвень 20, 2008 | 1 каментар

“ПАДТРЫМКА” МАЛОГА БІЗНЭСУ

Чэрвень 19, 2008, Ян Лагвіновіч

Каля дзевяціпавярхоўкі адбываецца дэмантаж камэрцыйных кіёскаў. Яны пераносяцца на сотню мэтраў да крамы “Поліс”. Прадпрымальнікі вырашылі пераехаць па “просьбе” кіраўніцтва “Маладэчнагандаль”. Ня гледзячы на быццам бы неістотнасьць “сотні метраў”, для ўладальнікаў кіёскаў і крамы гэтая падзея вельмі важная. У выніку пераезду яны будуць вымушаныя канкураваць за пакупнікоў з бліжэйшых дамоў у пэўным сэгмэнце тавараў. Магчыма, канкурэнцыю вытрымаюць ня ўсе.

 >>

Чэрвень 19, 2008 | Пакінуць каментар

МІХАЛЕВІЧ І МАЛАДЭЧАНСКАЯ ПРАКУРАТУРА

Чэрвень 18, 2008, Ян Лагвіновіч

Гісторыя з выключэньнем з Партыі БНФ Алеся Міхалевіча нагадала мне гісторыю з выбарамі сэнатараў ад Менскай вобласьці ў Маладэчна.

Для мяне Міхалевіч — адзін зь нешматлікіх беларускіх палітыкаў, якога магу назваць сучасным.  >>

Чэрвень 18, 2008 | Пакінуць каментар

ЛЕНІН ЦІ ДЗІЦЯЧЫЯ ПЯСОШНІЦЫ

Чэрвень 17, 2008, Ян Лагвіновіч

Ленін ці дзіцячыя пясочніцы

Атрымаў чарговы ліст: “Добрый день. я считаю вопрос о переносе памятника Ленину неактуален. В некоторых районах Молодечно в песочницах детских песка нет. Да и суета эта вся по поводу подготовки к празднику города, все эти косметические ремонты, показуха. Все гниет изнутри, а они красочкой подмазывают”.

 >>

Чэрвень 17, 2008 | Пакінуць каментар

КАМУ Ў МАЛАДЭЧНА ЖЫЦЬ

Чэрвень 16, 2008, Ян Лагвіновіч

Гэты тэкст быў напісаны на пачатку 2007 для выданьня “За Маладэчна”. Ён прысьвечаны заробкам вядомых людзей, дэпутатаў райсавету. Дадзеныя пра памеры заробкаў – з “Маладзечанскай газеты” (органу райвыканкаму). Нават калі улічыць зьмены ў заробках і цэнах, агульная карціна ў прапорцыях не зьмянілася:

 >>

Чэрвень 16, 2008 | Пакінуць каментар

НОВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА

Чэрвень 13, 2008, Ян Лагвіновіч

Супольнасьць “За Маладэчна” распачынае збор подпісаў за перанос помніка Леніну з Цэнтральнай плошчы Маладэчна.

 >>

Чэрвень 13, 2008 | Пакінуць каментар

ЗА МАЛАДЭЧНА З УСІХ БАКОЎ!

Чэрвень 12, 2008, Ян Лагвіновіч

Рэдакцыя атрымала тузін водгукаў на сайт “За Маладэчна”. Лісты дзеляцца на тры групы, якія можна праілюстраваць наступнымі цытатамі:

 >>

Чэрвень 12, 2008 | Пакінуць каментар

АНАНАC

Чэрвень 11, 2008,

Ян Лагвіновіч

Мой дзед антыкамуніст па жыцьці. Ён любіць ладзіць апытаньні на вуліцах Маладэчна. Аднойчы дзед пабачыў невядомую бабулю гадоў за 80. Спытаў: “Чаму ў СССР у крамах не было бананаў?” Адказам ён быў зьдзіўлены: “Рабам бананы непатрэбныя”.

 >>

Чэрвень 11, 2008 | Пакінуць каментар

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157