У МАЛАДЭЧНА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ЦІСНУЦЬ ВЫШЫНЁЙ ТРАВЫ

Ліпень 16, 2008, Ян Лагвіновіч

Маладэчанскі райвыканкам працягвае спробы прымусіць прадпрымальнікаў купляць прадукцыю Маладэчанскага мясакамбінату.

Для прыкладу, маладэчанская “ліверка” каштуе каля 4 тысяч рублёў, а гарадзенская – каля 2000, і якасьцю як мінімум ня горшая. “Хто будзе набываць маладэчанскае?”, — задаюць пытаньне прадпрымальнікі.  >>

Ліпень 16, 2008 | Пакінуць каментар

ПРА ВЫБУХ — КОЖНЫ МЭТАР

Ліпень 14, 2008, Ян Лагвіновіч

Маладэчанскія вуліцы напоўніліся міліцэйскімі ўлёткамі з заклікамі быць асьцярожнымі — напамін пра выбух у Менску. У цэнтры гораду ўлёткі вісяць на кожнай краме, кавярне, офісных будынках. Цягам некалькіх соцень мэтраў вуліцы Прытыцкага — 44 асобнікі.

Чаму так шмат у адным месцы? Магчыма, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў ня хоча зьляцець са сваёй пасады, і робіць усе магчымыя захады, каб прадэманстраваць сваё гарэньне на працы.

 >>

Ліпень 14, 2008 | Пакінуць каментар

ДЗЕ АДПАЧЫЦЬ МАЛАДЭЧАНЦАМ?

Ліпень 11, 2008, Ян Лагвіновіч

Мароські – папулярнае

Пэўна, няма маладэчанца ва ўзросте 14-30, які б не адпачываў на гэтых кар’ерах. Панізіць папулярнасьць Мароськаўскіх вадаёмаў ня могуць нават шматлікія гісторыі пра небясьпечныя халодныя крыніцы і зьвязаныя зь імі сьмерці. Сярод плюсаў варта адзначыць адносную па беларускіх мерках чысьціню вады, і блізкасьць ад Маладэчна. Мінусы – цесната і непадрыхтаванасьць берагавой лініі. Выснова – зьездзіць на пару гадзін.  >>

Ліпень 11, 2008 | Пакінуць каментар

ЛУКАШЭНКІ — МЭРЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСКІХ

Ліпень 9, 2008, Ян Лагвіновіч

Больш за паўгода па Маладэчна ходзяць чуткі — мэрам гораду і раёну станецца Дзьмітры Лукашэнка. Асабіста я чуў ад чалавек дзесяці. Крыніцы чутак досыць арыгінальныя: чулі на п’янцы самых высокіх маладэчанскіх чыноўнікаў, бабулі ў касьцёле казалі, кляўся чалавек, “блізкі да КДБ”. Апошняе, што я пачуў – у гэты аўторак павінна было адбыцца афіцыйнае прадстаўленьне сына прэзыдэнта ў Маладэчна. Інфармацыя нібы сыходзіла з райвыканкаму.  >>

Ліпень 9, 2008 | Пакінуць каментар

ШТО МОЖА АБ’ЯДНАЦЬ БЕЛАРУСАЎ?

Ліпень 8, 2008, Ян Лагвіновіч

Нядаўна рапіўся на вочы нумар “Маладзечанскай газеты” за 1996 год. Артыкул памерам на палову старонкі распавядае пра чарговы сход маладэчанскай арганізацыі БНФ. Напрыканцы зьмешчаныя кантактныя тэлефоны “для тых, хто зьяўляецца прыхільнікамі адраджэньня беларускасьці”. Захацелася ўзгадаць некалькі прыкладаў палітычнага жыцьця Маладэчна ў пазьнейшы перыяд.

 >>

Ліпень 8, 2008 | Пакінуць каментар

НАСТРОЙ — СЬВЯТОЧНЫ

Ліпень 7, 2008, Ян Лагвіновіч

Прачнуліся па сьвятах — насычаныя дні!

Маладыя маладэчанцы любяць езьдзіць у Менск на народныя гуляньні. Асабліва 3 ліпеня на Дзень Незалежнасьці/Рэспублікі/Горада. У Маладэчна тэракт у Менску вялікага ажыятажу не справакаваў. Наш горад ня стаўся выключэньнем сярод астатніх месцаў Беларусі. Добра адпачылі на выходны: хто на лецішчы, хто ў вандроўках, хто за бутэлькай, а хто з усім разам.

Настрой — сьвяточны. Якая можа быць трывога? Там на версе раьбяруцца.

 >>

Ліпень 7, 2008 | Пакінуць каментар

ПАДТРЫМАЙЦЕ АКСАНУ МЯНЦЮК

Ліпень 2, 2008, Ян Лагвіновіч

Пракурор Маладэчанскага раёну Сяргей Каваленка ня лічыць відавочным парушэньне закону з боку менскага тэлеканалу “СТВ” ў дачыньненьні да сям’і Аксаны Мянцюк. Журналісты “СТВ” папрасілі ў дзевяцігадовай дачкі Аксаны Настасьсі дазвол увайсьці ў кватэру, калі нікога з дарослых дома не было. Сваю крыўду і абурэньне Аксана Мянцюк выплеснула ў інтэрвію “БелГазете”: дачку Аксаны Мянцюк паставілі на ўлік у псыханэўралягічным дэспансэры.

 >>

Ліпень 2, 2008 | Пакінуць каментар

САДЫ САРЫЧАВА

Чэрвень 27, 2008, Ян Лагвіновіч

Маладэчанскія фэрмэры Вадзім Януш ды Ігар Ветлаў пераехалі на Магілеўшчыну, піша “Беларуская ніва”. Займаюцца яны садаводствам. Памеры бізнэсу не маленькія – пад справу выдзелена 100 га, у бліжэйшыя гады плянуецца апрацаваць яшчэ 200 га.

 >>

Чэрвень 27, 2008 | Пакінуць каментар

СЭКС У ШКОЛЕ

Чэрвень 26, 2008, Ян Лагвіновіч

Некалькі гадоў таму студэнты-практыканты мэдычнага ўнівэрсітэту ладзілі ў Маладэчна апытаньне на тэму сэксуальнага жыцьця моладзі. Мяркую, вынікі працы будуць паказальнымі і зараз. Прывяду некаторыя лічбы. Апытаньне ладзілася сярод 153 вучаніц 10-11 класаў.

 >>

Чэрвень 26, 2008 | Пакінуць каментар

ЗАЎСЁДЫ “ЗА”

Чэрвень 25, 2008, Ян Лагвіновіч

Нядаўна менскі абласны савет зацьвердзіў перадачу 116,75 гэктараў зямельных надзелаў Смалявіцкага раёну ў склад Менску. Перад тым згоду на перадачу даў смалявіцкі райсавет. У выніку будучыя падаткі авіярамонтнага завода, будаўніцтва якога пачынаецца на перададзеных землях, пойдуць у бюджэт Менску.

 >>

Чэрвень 25, 2008 | Пакінуць каментар

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157