РЫНАК НЕРУХОМАСЦІ МАЛАДЭЧНА: залежнасць кошту ад часу пабудовы.
Чэрвень 14, 2010, Раман МАМЧЫЦ
Мы працягваем публікаваць аналітіку рынка нерухомасці Маладэчна. На гэты раз тэма нашага даследвання – сувязь часу пабудовы жылой нерухомасці і яе цаны. Высвятляюцца новыя асаблівасці мясцовага рынка, якія мяжуюць з парадоксамі. >>
Чэрвень 14, 2010 | Пакінуць каментар
ГАРАДСКАЯ НЕРУХОМАСЦЬ МАЛАДЭЧНА: месца ў рэйтынгу найбуйнейшых гарадоў Беларусі, ч.2
Чэрвень 8, 2010, РАМАН МАМЧЫЦ
Як мы ўжо пісалі, Маладэчна знаходзіцца сярод найбуйнейшых паводле колькасці жыхароў гарадоў Беларусі на трынаццатым месцы, хаця займае па колькасці насельніства шаснаццатае месца. Тым не меней, розніца гэта не вельмі высокая, і насамрэч паміж колькасцю жыхароў і ўзроўнем цэн на жытло, прынамсі, гарадское ў шматпавярховых дамах, існуе карэляцыйная залежнасць. >>
Чэрвень 8, 2010 | Пакінуць каментар
ГАРАДСКАЯ НЕРУХОМАСЦЬ МАЛАДЭЧНА: месца ў рэйтынгу найбуйнейшых гарадоў Беларусі
Травень 26, 2010, Раман МАМЧЫЦ
Па колькасці жыхароў Маладэчна, як вядома, займае шаснаццатае месца сярод беларускіх гарадоў, а сярод гарадоў Менскай вобласці – трэцяе, саступаючы па вобласці толькі Менску, Барысаву і (нязначна) Салігорску. Пры гэтым па сярэднім кошце квадратнага метра гарадской шматкватэрнай нерухомасці наш горад знаходзіцца на трынаццатым месцы сярод найбуйнейшых гарадоў Беларусі з насельніцтвам звыш за 70 тыс. жыхароў. Такім чынам, па параметрам коштаў на жытло Маладэчна апярэджвае сваё месца ў рэйтынгу па колькасці насельніцтва. >>
Травень 26, 2010 | Пакінуць каментар
РЫНАК НЕРУХОМАСЦІ МАЛАДЭЧАНСКАГА КРАЮ: сярэднія кошты на гарадскую нерухомасць
Травень 5, 2010, Раман Мамчыц
Аналіз рынка нерухомасці Маладэчанскага краю падае сюрпрызы. Гэтыя сюрпрызы пачынаюцца ўжо з такога звычайнага сегменту рынка, як кватэры ў шматкватэрных дамах, найбольш распаўсюджанага гарадскога жытла. >>
Травень 5, 2010 | Пакінуць каментар
ХТО БУДЗЕ НАСТУПНЫМ?
Красавік 1, 2010, Раман Мамчыц
Дылінгавыя цэнтры на рынку FOREX у Беларусі ўжо не з’яўляюцца экзотыкай. Час ідзе, усё больш і больш беларусаў цікавіцца магчымасцю атрымання прыбытку за кошт ажыццяўлення канверсійных аперацый на гэтым рынку. У Маладэчне існуе пакуль толькі прадстаўніцтва расійскай кампаніі Брока, дакладней кажучы, іх упаўнаважаны брокер Максім Халецкі. Аднак зараз адначасова некалькі расійскіх кампаній разглядаюць паўночна-заходні накірунак (Гародня, Маладэчна, Ліда) як перспектыўны. >>
Красавік 1, 2010 | Пакінуць каментар
РасКіпрБелМаркет – гандаль патрыётаў
Кастрычнік 7, 2009, Ян Лагвіновіч
Па праграме маладэчанскага тэлебачання можна было пабачыць рэкламу “Белмаркету”. Яе адметнасцю з’яўляліся кошты на малако, значна ніжэйшыя за кошты ў іншых крамах Маладэчна.
Тэхналогія дасягнення нізкіх коштаў нескладаная. ЗТАА “БелМаркетКомпані”, уладальнік вышэйзгаданай крамы (дакладней, сеткі крамаў па ўсёй Беларусі) з’яўляецца замежным прадпрыемствам. Адначасова з гандлёвай дзейнасцю ў нашай краіне прадпрыемства мае дачыненне і да экспарта тавараў у Расію. Калі частку экспартуемага тавару рэалізаваць у Беларусі, прыбыткі значна павялічваюцца. Разгледзем схему працы на малаке. >>
Кастрычнік 7, 2009 | Пакінуць каментар
ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ МАФІЯ
Травень 15, 2009, Ян Лагвіновіч
“Маладэчанскія электрасеткі”, філіял “Энергазбыту”, - адна з нешматлікіх арганізацый, якія не кранае крызіс. Заробкі вялікія, развіваецца “падсобная” гаспадарка. Прадпрыемства можа сабе дазволіць трымаць у штаце пенсіянераў, якія раней займалі пасады. Па горадзе ходзяць чуткі пра т.зв. “Палігон” каля Гарадку: што насамрэч па той бок ад узмоцненай аховы “Палігона” сапраўдны публічны дом; што ноччу там светла, як днём; што там вырошчваюць жывёлаў для палявання і г.д. Так ці інакш, але “Электрасеткі” у мясцовага жыхара асацыююцца з грашыма.
А прадпрымальнікі заўважылі сувязь паміж пачаткам росквіту гэтай арганізацыі і падпісаннем з ёй новых дамоваў аб абслугоўванні.
![]()
![]()
>>
Травень 15, 2009 | Пакінуць каментар
ДЗІЦЯЧАЯ РАДАСЬЦЬ: СТО РУБЛЁЎ ХВІЛІНА
Ліпень 30, 2008, Ян Лагвіновіч
Сёлета ў Цэнтральным маладэчанскім парку зьявілася новая гульнёвая пляцоўка для маленькіх дзетак. Яркая, з разнастайнымі лесьвіцамі і горкамі – пляцоўка адразу стала карыстацца павышаным попытам.
Ліпень 30, 2008 | Пакінуць каментар
НАРОДНЫ ПРАТЭСТ І “СТАРАЯ” АПАЗЫЦЫЯ
Ліпень 23, 2008, Ян Лагвіновіч
У Менску віруюць жарсьці вакол Лошыцкага парку. Мастак і блогер Ніка Сандрас заклікала на сайце блогаў “Жывы Журнал” ратаваць старую сядзібу парку ад “рэканструкцыі” — зьнішчэньня і пабудовы копіі. А таксама ад вырубкі старых дрэваў. Уласна праект рэканструкцыі ніхто ня бачыў, што выклікае дадатковую насьцярогу. >>
Ліпень 23, 2008 | Пакінуць каментар
“РОСНАНОТЕХНОЛОГИИ” І МАЛАДЭЧАНСКІ БІЗНЭС
Ліпень 18, 2008, Ян Лагвіновіч
Па інфармацыі часопісу “Эксперт”, расейскую дзяржаўную карпарацыю “Роснанотехнологии” зьбіраюцца выводзіць з-пад расейскай юрысдыкцыі і перавесьці частку сродкаў кампаніі ў афшор. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэту Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і турызму, сябра назіральнай рады “Роснанотеха” Яўген Фёдараў. >>
Ліпень 18, 2008 | Пакінуць каментар