Пра нас

Супольнасьць “За Маладэчна” аб’ядноўвае людзей, якія цікавяцца жыцьцём гораду, імкнуцца паспрыяць вырашэньню мясцовых праблем і развіцьцю рэгіёну.

Без сапраўднай свабоды слова і палітычнай канкурэнцыі ўплыў грамадзтва на ўладу мінімальны.

Сёньня супольнасьць “За Маладэчна” гатовая дапамагчы маладэчанцам у вырашэньні мясцовых праблемаў, канфліктаў з чыноўнікамі і кіраўніцтвам прадпрыемстваў: кансультацыямі, пэўнымі людзкімі і матэрыяльнымі рэсурсамі.

Але для эфэктыўнай грамадзкай дзейнасьці патрэбныя палітычныя зьмены. Мы маем кантакты з экспэртамі і інстытутамі пры чыёй падтрымцы магчымае эфэктыўнае кіраваньне рэгіёнам ва ўмовах рынкавай эканомікі і мясцовага самакіраваньня. Важна ведаць і ўлічваць дадатны і адмоўны досьвед новых краінаў-сябраў Эўразьвязу.

Мы лічым, што накірунак на сяброўства ў ЭЗ - адзіны аптымальны варыянт разьвіцьця Беларусі.

У новай Беларусі мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць за Маладэчна.

Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157