РЫНАК НЕРУХОМАСЦІ МАЛАДЭЧНА: залежнасць кошту ад часу пабудовы.

Раман МАМЧЫЦ

Мы працягваем публікаваць аналітіку рынка нерухомасці Маладэчна. На гэты раз тэма нашага даследвання – сувязь часу пабудовы жылой нерухомасці і яе цаны. Высвятляюцца новыя асаблівасці мясцовага рынка, якія мяжуюць з парадоксамі.
Для даследвання рынка былі прааналізаваныя дадзеныя другаснага рынка жытла па кватэрах у шматкватэрных дамах у г. Маладэчна, пабудаваных у прамежак ад 1953 да 2009 гадоў. Кватэр у пабудовах, узведзеных “за польскім часам” і раней, зараз на рынку прапановы маладэчанскіх агенцтв нерухомасці няма, таму яны не уваходзяць у даследванне.
Рэзультаты паказваюць, што вартасць квадратнага метра жытла умерана карэлюе з годам пабудовы, карэляцыя простая (чым больш значэнне года, тым больш значэнне вартасці жытла). Каэфіцыент карэляцыі складает каля 0.5, што ў статыстыцы расцэньваецца як слабая карэляцыя, аднак на рынку жытла ў дадзеных умовах гэта дастаткова значны паказнік, тым болей, што ўсім вядома, што, напрыклад, у Менску кватэры ў “сталінках” каштуюць значна больш, чым нават жытло бізнес-класу.
Найтаннейшае жытло на другасным рынку – як раз тое, якое было пабудаванае ў 50-я гады. Сярэдняя вартасць квадратнага метра ў гэтым сегменце складае 614 даляраў. Пры гэтым жытло ў тых дамах, якія былі пабудаваныя ў гады “класічнай” сталінскай архітэктуры каштуе ў сярэднім 576 даляраў/кв.м., тады як пабудовы пасля 1956 г., калі пачалася эпоха індустрыяльнага хатабудавання (не блытаць з “хрушчобамі”, гэта ужо пасля 1961 года), аказваецца, даражэйшыя (нават баракі накшталт геляноўскіх “дамоў каля сметніка”). Гэта чарговы маладэчанскі парадокс.
Кватэры ў дамах, пабудаваных у 60-х (хрушчоўках і брэжнеўках) даражэйшыя. У гэтым сегменце квадратны метр каштуе 726 даляраў, тады як паказнік для дамоў, пабудаваных у 70-я складае 781 даляр. А вось “скрынкі” 80-х шануюцца на другасным рынку менш: іх сэрядняя вартасць складает 772 даляры за квадратны метр. Для жытла 90-х гадоў паказнік складае 797 даляраў, для 2000-х – 985 даляраў.
Такім чынам, з агульнай заканамернасці выбіваюцца толькі кватэры ў дамах 80-х гадоў пабудовы.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157