Як мы ўжо пісалі, Маладэчна знаходзіцца сярод найбуйнейшых паводле колькасці жыхароў гарадоў Беларусі на трынаццатым месцы, хаця займае па колькасці насельніства шаснаццатае месца. Тым не меней, розніца гэта не вельмі высокая, і насамрэч паміж колькасцю жыхароў і ўзроўнем цэн на жытло, прынамсі, гарадское ў шматпавярховых дамах, існуе карэляцыйная залежнасць. Каэфіцыент карэляцыі колькасці жыхароў у горадзе і сярэдняй вартасці гарадскога жытла па выбарцы з паказаных у табліцы у паперэдняй нататцы гарадоў складае 0.86, то бок карэляцыя вельмі моцная (вельмі моцнымі каэфіціентамі лічацца значэнні паміж 0.8 і 0.9, больш за 0.9 – выяўленая карэляцыя, значэнні, блізкія да 1 сведчаць аб функцыянальнай залежнасці).
Між тым, у Маладэчанскім краі залежнасці паміж памерам горада і коштамі на жытло у ім не назіраецца. Каэфіцыент карэляцыі складае 0.35, што сведчыць аб адсутнасці ўзаемасувязі. Аднак, калі ўзяць асобна населеныя пункты Менскай вобласці, дык назіраецца амаль функцыянальная залежнасць. Пры гэтым, у трох населеных пунктах Гарадзеншчыны, якія знаходзяцца побач літоўскай мяжы карэляцыі не назіраецца. Асабліва выбіваецца Астравец. Трэба заўважыць, што райцэнтры Астравец і Ашмяны з’яўляюцца гарадскімі пасёлкамі, а не гарадамі. Вось і другі сюрпрыз краявой нерухомасці.
ГОРАД СЯРЭДНЯЯ ВАРТАСЦЬ кв.м. КОЛЬКАСЦЬ ЖЫХАРОЎ
Астравец 849 8600
Маладэчна 782 98200
Смаргонь 746 36700
Ашмяны 704 14269
Мядзел 656 7100
Валожын 652 11100
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.