Па колькасці жыхароў Маладэчна, як вядома, займае шаснаццатае месца сярод беларускіх гарадоў, а сярод гарадоў Менскай вобласці – трэцяе, саступаючы па вобласці толькі Менску, Барысаву і (нязначна) Салігорску. Пры гэтым па сярэднім кошце квадратнага метра гарадской шматкватэрнай нерухомасці наш горад знаходзіцца на трынаццатым месцы сярод найбуйнейшых гарадоў Беларусі з насельніцтвам звыш за 70 тыс. жыхароў. Такім чынам, па параметрам коштаў на жытло Маладэчна апярэджвае сваё месца ў рэйтынгу па колькасці насельніцтва.
ГОРАД НАСЕЛЬНІЦТВА СЯРЭДНЯЯ ВАРТАСЦЬ КВАТЭРЫ $/КВ.М.
Менск 1741400 1659.208
Берасце 298300 1121.22
Гомель 481200 1120.91
Магілёў 365100 947.37
Віцебск 342400 895.23
Баранавічы 168600 876.2
Пінск 125300 846.75
Гародня 314800 846.62
Полацак 82800 829.75
Жлобін 72800 814.5
Салігорск 101400 807.33
Наваполацак 101300 787.83
Маладэчна 98200 782.47
Ліда 98400 759.25
Барысаў 150400 690.15
Ворша 130500 673.14
Мазыр 111800 650
Бабруйск 220800 602.03
Маладэчна знаходзіцца паміж такімі гарадамі, як Наваполацак і Ліда, якія лічацца эканамічна паспяховымі. Пры гэтым Барысаў саступае Маладэчну па коштах на жытло, відаць, у Менскай вобласці не заўсёды другасны рынак нерухомасці звязаны з памерамі населенага пункта
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.