Аналіз рынка нерухомасці Маладэчанскага краю падае сюрпрызы. Гэтыя сюрпрызы пачынаюцца ўжо з такога звычайнага сегменту рынка, як кватэры ў шматкватэрных дамах, найбольш распаўсюджанага гарадскога жытла. Паводле параметру сярэдняй вартасці кватэр у шматкватэрных дамах, сярод такіх гарадоў як Маладэчна, Валожын, Астравец, Мядзел, Смаргонь і Ашмяны, лідэрам з’яўляецца не Маладэчна, а Астравец (Гарадзенская вобласць). Маладэчна знаходзіцца толькі на другім месцы, і, калі ў Маладэчне сярэдняя вартасць квадратнага метра гарадской нерухомасці складае 782.48 даляры ЗША, дык у Астраўцы – 849 даляраў, што болей чым на восем адсоткаў вышэй, чым у найбуйнейшым горадзе рэгіёна. Між тым, іншы суседні раённы цэнтар Гарадзеншчыны, Смаргонь, недалёка адыходзіць па кошце квадратнага метра ад Маладэчна: там гэты параметр складае 746.27 даляры. Найтаннейшае ж гарадзкое жытло у Валожыне, там можна набыць кватэру ў сярэднім за 652 даляры/кв.м.:
Горад - Сярэдняя вартасць кв.м.
Астравец - 849.00
Маладэчна - 782.48
Смаргонь - 746.27
Ашмяны - 704.00
Мядзел - 656.43
Валожын - 652.00
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.