СЮРПРЫЗАЎ НЕ БУДЗЕ

Вольга Лагвіновіч

Што трэба для таго, каб стаць дэпутатам раённага савета ў Маладэчне? Як паказвае прыклад прынамсі 2-х апошніх скліканняў, трэба: быць начальнікам, беспартыйным і мець добры заробак (сярэдні сярэднямесячны даход дэпутатаў Маладэчанскага райсавета – 2 600 000 руб.).
Дарэмна на апошніх выбарах у 3-х акругах з 40 нехта, не выканаўшы патрэбных крытэраў, спрабаваў скласці альтэрнатыву гэтым народным выбраннікам. Тым больш, калі ёсць такая сіла, як адміністрацыйны рэсурс і датэрміновае галасаванне.
chuxryn.jpg

Улёткі “афіцыйных” кандыдатаў не адрозніваліся арыгінальнасцю зместу і разнастайнасцю. Некаторыя з іх былі падпісаныя “група падтрымкі”. Якая гэта група падтрымкі, стала зразумела, калі аддзел ідэалогіі райвыканкама раздаваў дырэктарам школаў улёткі з загадам распаўсюдзіць іх уласна ў рукі выбаршчыкам.

Некаторыя кандыдаты ў перадвыбарчай агітацыі адзначалі, што стаўшы дэпутатамі, прыступяць да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў. Напрыклад, пракурор Маладэчанскага раёна ва ўлётцы паабяцаў, што “в своей деятельности намерен обратиться к решению следующих вопросов: обеспечить борьбу с преступностью, коррупцией и другими негативными явлениями, такими как кознокрадство и организованная преступность”. З гэтага вынікала, што калі пракурор не стане дэпутатам, гэтыя пытанні вырашаць ён “не намераны”? (Тады, пэўна, 25% прагаласаваўшых супраць яго (па афіцыйных дадзеных) – гэта і ёсць колькасць тых самых казнакрадаў і злачынцаў…)

Сістэма выбарчых ўчасткаў і акругаў у Маладэчне наогул стала заблытанай і непадуладнай логіцы. Напрыклад, на Яшмаўскім участку галасавалі выбаршчыкі аж з 5-ці акругаў (з адной акругі – толькі адзін дом). Там балатавалася трое апазіцыйных кандыдатаў у раённы і абласны саветы. Зразумела, што забяспечыць якаснае назіранне за працэсам галасавання і падлікам галасоў у такіх выпадках надзвычай складана.

На гэтых выбарах таксама здзіўляла: няўжо палова беларускіх выбаршчыкаў не можа прагаласаваць у асноўны дзень выбараў? Пэўна, і на гэты раз грамадзянам проста надакучыла самае папулярнае пытанне ідэолагаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў: “Вы ўжо прагаласавалі?”. Таму працэнт датэрміновага галасавання зноў склаў амаль 50%.

Калі датэрміновае галасаванне ўжо пачалося, па мясцовым тэлеканале паказалі фільм пра “страшную апазіцыю” і адразу пасля фільма нагадалі пра выбары…



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157