![]()
![]()
У ноч з 17 на 18 красавіка па Маладэчне былі расклееныя ўлёткі, прысвечаныя кандыдатам у дэпутаты Ігару Лялькову і Яну Лагвіновічу, сябрам Партыі БНФ, пра тое, што іх падтрымлівае маладэчанская гей-супольнасць. Улёткі звярстаныя “пад афіцыйныя”, нават пазначана, што яны надрукаваныя ў гарадской друкарні “Перамога”. Пры фінансавай падтрымцы кампаніі “Будзьма” і грамадскай ініцыятывы “За Маладэчна”.
Вось як пракаментавалі гэта самі кандыдаты:
Ігар ЛЯЛЬКОЎ:
“Гэта сведчанне ўжыцця “брудных тэхналогіяў” нашымі праўладнымі канкурэнтамі. Карыстаючыся негатыўным іміджам гомасэксуалістаў у беларускім грамадстве, канкурэнты спрабуюць скампраметаваць і Партыю БНФ у цэлым, і нас, як кандыдатаў ад БНФ, у прыватнасці. Але гэты выпадак гаворыць і пра тое, што ўлады не спадзяюцца перамагаць ва ўмовах чэснай канкурэнцыі, калі ідуць на такую “чарнуху”. Яны, як чорт ладану, баяцца Партыю БНФ і яе прадстаўнікоў, і значыцца мы на правільным шляху. Што датычыцца канкрэтнага выпадку распаўсюду гэтых улётак, то я лічу, што ён патрабуе адпаведнай прававой ацэнкі, таму будуць пададзеныя адпаведныя заявы і ў ворганы ўнутраных справаў, і ў акруговую выбарчую камісію”.
Ян ЛАГВІНОВІЧ:
“Тыя, хто прыме гэта за праўду – не мой электарат. Хаця не выключна, што я прывабліваю і людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, бо карыстаюся туалетнай вадой “Dolce&Gabbana”:) А пра тое, якой арыентацыі асабіста я, лепей спытаць у маёй жонкі, з якой мы разам 10 год, што, дарэчы, будзем святкаваць на наступны дзень пасля выбараў. І спадзяюся, таксама адзначым нашу перамогу”.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.