СЮРПРЫЗАЎ НЕ БУДЗЕ

Красавік 30, 2010, Вольга Лагвіновіч

Што трэба для таго, каб стаць дэпутатам раённага савета ў Маладэчне? Як паказвае прыклад прынамсі 2-х апошніх скліканняў, трэба: быць начальнікам, беспартыйным і мець добры заробак (сярэдні сярэднямесячны даход дэпутатаў Маладэчанскага райсавета – 2 600 000 руб.).
Дарэмна на апошніх выбарах у 3-х акругах з 40 нехта, не выканаўшы патрэбных крытэраў, спрабаваў скласці альтэрнатыву гэтым народным выбраннікам. Тым больш, калі ёсць такая сіла, як адміністрацыйны рэсурс і датэрміновае галасаванне.
chuxryn.jpg
 >>

Красавік 30, 2010 | Пакінуць каментар

НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ АГІТАЦЫІ

Красавік 19, 2010, Ул.інф.

vybary.jpg
vybary2.jpg
У ноч з 17 на 18 красавіка па Маладэчне былі расклееныя ўлёткі, прысвечаныя кандыдатам у дэпутаты Ігару Лялькову і Яну Лагвіновічу, сябрам Партыі БНФ, пра тое, што іх падтрымлівае маладэчанская гей-супольнасць. Улёткі звярстаныя “пад афіцыйныя”, нават пазначана, што яны надрукаваныя ў гарадской друкарні “Перамога”. Пры фінансавай падтрымцы кампаніі “Будзьма” і грамадскай ініцыятывы “За Маладэчна”.
Вось як пракаментавалі гэта самі кандыдаты:  >>

Красавік 19, 2010 | Пакінуць каментар

ХТО БУДЗЕ НАСТУПНЫМ?

Красавік 1, 2010, Раман Мамчыц

Дылінгавыя цэнтры на рынку FOREX у Беларусі ўжо не з’яўляюцца экзотыкай. Час ідзе, усё больш і больш беларусаў цікавіцца магчымасцю атрымання прыбытку за кошт ажыццяўлення канверсійных аперацый на гэтым рынку. У Маладэчне існуе пакуль толькі прадстаўніцтва расійскай кампаніі Брока, дакладней кажучы, іх упаўнаважаны брокер Максім Халецкі. Аднак зараз адначасова некалькі расійскіх кампаній разглядаюць паўночна-заходні накірунак (Гародня, Маладэчна, Ліда) як перспектыўны.  >>

Красавік 1, 2010 | Пакінуць каментар


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157