ЦІКАВЫЯ СУПАДЗЕННІ

Ул. інф.

Маладэчна разам з усёй краінай рыхтуецца да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Сярод жадаючых балатавацца ёсць вылучэнцы ад апазіцыйных партыяў: 4 чалавекі ад Партыі БНФ (трое – у раённы, адзін – у абласны саветы) і 1 – у абласны ад АГП.
Як звычайна, з “непатрэбнамі” кандыдатамі адразу сталі адбывацца “цікавыя супадзенні”…
Кандыдаты ад партыі БНФ падавалі заявы на рэгістрацыю ў апошні дзень, за 4 гадзіны да сканчэння рэгістрацыі. На той момант амаль на ўсіх акругах былі зарэгістраваныя жадаючыя балатавацца. У Яна Лагвіновіча на акрузе канкурэнта не было. На наступны дзень высветлілася, што канкурэнт усё ж будзе – гэта сп.Бузюк, старшыня тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання раёна. Па словах аднаго з сябраў раённай камісіі, зарэгістраваны сп. Бузюк быў заднім чыслом.
Другі кандыдат ад Партыі БНФ, Таццяна Балабанская, ужо праз дзень пасля падачы заявы на рэгістрацыю кандыдатам была звольненая з працы. Яна працавала інжынерам-радыёлагам у Маладэчанскім лясгасе. Таццяна была аформлена часова, на пасадзе жанчыны, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку з дзецьмі 2-х гадоў і 8-мі месяцаў. Тая тэрмінова была выклікана на працу, каб можна было “законна” звольніць Таццяну.
Дырэктар лясгаса Анатоль Ермаловіч пытаўся ў супрацоўнікаў установы, ці не з’яўляюцца яны сябрамі Партыі БНФ. Калі “так”, казаў ён, то лепш звольніцца па ўласным жаданні.
Калі Таццяна Балабанская папрасіла ў лясгасе ўсе дакуманты, якія датычацца яе звальнення, намеснік дырэктара па ідэалогіі Людміла Кітаева затрымала іх выдачу са словамі: “Яны Вам патрэбныя для таго, каб яшчэ больш абгадзіць лясгас?”.
З нагоды звальнення Таццяны была прынята пастанова Сойма Партыі БНФ, інфармацыя пра гэта з’явілася ў цэнтральных незалежных СМІ (“Народная Воля”, “Радыё Свабода” і інш.).



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157