У Маладэчне ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” 26 кастрычніка адбыўся канцэрт амерыканскага спевака Дэна Кастэла і беларускага барда Зміцера Бартосіка.
“Вітаю! Мяне завуць Дэн Кастэла, я з Брукліна. Бруклін – частка горада Нью-Ёрк, горад Нью-Ёрк – частка штату Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк – частка ЗША, ЗША – частка Паўночнай Амерыкі, Паўночная Амерыка – частка заходняга паўшар’я, заходняе паўшар’е – частка планеты Зямля, планета Зямля – частка Сонечнай сістэмы, Сонечная сістэма – частка Млечнага Шляху, Млечны Шлях – частка космасу. I am a spacemаn.”
![]()
Так пачаў свой выступ амерыканец. Дэн спяваў і жартаваў з публікай па-англійску. Але дзякуючы яго артыстызму і камунікабельнасці, моўнага бар’еру проста было. Калі гледачам прапанавалі перакладчыка, яны дружна абурыліся, маўляў, і так усё зразумела.
Неўзабаве высветлілася, што spacemаn мае беларускія карані. Яго прабабуля і прадзядуля былі родам з Гарадзеншыні і эмігравалі ў Штаты напачатку ХХ стагоддзя.
Зміцер Бартосік, як звычайна, спяваў пра справы, якія хвалююць кожнага шчырага беларуса:) Ён, у адрозненні ад калегі, ужо не першы раз выступаў у нашым горадзе, і па ягоных словах, яму вельмі падабаецца наш горад і мясцовая публіка.
На канцэрце прысутнічала каля 100 гледачоў. Выканаўцаў выклікалі на “біс” і запрашалі прыехаць яшчэ ў Маладэчна.
Арганізатар канцэрту Сяргей Прышчэпаў: “Я браўся за арганізацыю гэтага канцэрта не таму, што Дэн амерыканец, і не таму, што ў яго беларускія карані, а менавіта таму, што ён цікавы артыст. І ні я, ні публіка не расчараваліся.”
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.