ЭПІДЭМІЯ СТРАХУ ЦІ ГРЫПУ Ў МАЛАДЭЧНЕ
Лістапад 10, 2009, Ул. інф.
Як вядома кожнаму беларусу, пакуль улады не “дазволяць” крызіс ці грып, ні таго ні другога ў нас няма. І калі кіраўнік дзяржавы ўсміхаючыся кажа, што эпідэміі грыпу ў Беларусі няма, значыцца, абвесціць яе ніяк нельга. Нават па аб’ектыўных паказчыках.
Маладэчна хварэе вострымі рэспіраторнымі захворваннямі. У тым ліку і “свінячым” грыпам (неафіцыйна паведамляюць медыкі). Па горадзе разыходзяцца чуткі аб лятальных сыходах. Ужо размова ідзе аб чатырох ахвярах, сярод якіх – цяжарная жанчына. Афіцыйныя асобы ніякіх каментароў не даюць. Усё, што датычыцца гэтага пытання, нагадвае ваенную тайну. Таму даводзіцца тут выкладаць факты, з якімі мы сутыкнуліся на ўласным досведзе ці якімі ананімна падзяліліся працаўнікі медыцынскай сферы. >>
Лістапад 10, 2009 | Пакінуць каментар
Spacemаn у Маладэчне
Лістапад 3, 2009, Ул.інф.
У Маладэчне ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” 26 кастрычніка адбыўся канцэрт амерыканскага спевака Дэна Кастэла і беларускага барда Зміцера Бартосіка.
“Вітаю! Мяне завуць Дэн Кастэла, я з Брукліна. Бруклін – частка горада Нью-Ёрк, горад Нью-Ёрк – частка штату Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк – частка ЗША, ЗША – частка Паўночнай Амерыкі, Паўночная Амерыка – частка заходняга паўшар’я, заходняе паўшар’е – частка планеты Зямля, планета Зямля – частка Сонечнай сістэмы, Сонечная сістэма – частка Млечнага Шляху, Млечны Шлях – частка космасу. I am a spacemаn.”
![]()
>>
Лістапад 3, 2009 | Пакінуць каментар