Па праграме маладэчанскага тэлебачання можна было пабачыць рэкламу “Белмаркету”. Яе адметнасцю з’яўляліся кошты на малако, значна ніжэйшыя за кошты ў іншых крамах Маладэчна.
Тэхналогія дасягнення нізкіх коштаў нескладаная. ЗТАА “БелМаркетКомпані”, уладальнік вышэйзгаданай крамы (дакладней, сеткі крамаў па ўсёй Беларусі) з’яўляецца замежным прадпрыемствам. Адначасова з гандлёвай дзейнасцю ў нашай краіне прадпрыемства мае дачыненне і да экспарта тавараў у Расію. Калі частку экспартуемага тавару рэалізаваць у Беларусі, прыбыткі значна павялічваюцца. Разгледзем схему працы на малаке.
Максімальная гандлёвая надбаўка для малака – 8%. Калі пакунак малака ўмоўна каштуе 1000 рублёў, то гандлёвае прадпрыемства мае права прадаць яго не даражэй за 1080 рублёў. А вытворца малака выплочвае ў бюджэт 10% ПДВ.
Калі малако ідзе на экспарт, вытворца рэалізуе пасярэдніку-экспарцёру пакунак па кошце 900 руб (1000-10% ПДВ). Але частка малака не вывозіцца, а рэалізуецца ў Беларусі. ПДВ праходзіць міма бюджэту Беларусі і Расіі. Такім чынам 10% дадатковага прыбытку і дазваляюць “Белмаркету” частку з гэтай маржы выкарыстоўваць для ўтварэння нізкіх коштаў.
Зразумела, што такая схема выкарыстоўваецца для “экспарту”-продажу не толькі малака. У выніку беларускія прадпрымальнікі і бюджэт краіны губляюць сродкі.
Пытанне – ці атрымоўваюць прадстаўнікі ўладаў “адкаты” з дзейнасці “БелМаркетКомпані”?
Даведка:
Замежнае ТАА “БелМаркетКомпані” з’яўляецца “дачкой” кіпрскага афшора Tugillio Holding Ltd. Рэальным уладальнікам бізнэсу з’яўляецца расійскі кансорцыюм “Альфа-групп”. (паводле выдання “Коммерсантъ”)
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.