РасКіпрБелМаркет – гандаль патрыётаў

Кастрычнік 7, 2009, Ян Лагвіновіч

Па праграме маладэчанскага тэлебачання можна было пабачыць рэкламу “Белмаркету”. Яе адметнасцю з’яўляліся кошты на малако, значна ніжэйшыя за кошты ў іншых крамах Маладэчна.

Тэхналогія дасягнення нізкіх коштаў нескладаная. ЗТАА “БелМаркетКомпані”, уладальнік вышэйзгаданай крамы (дакладней, сеткі крамаў па ўсёй Беларусі) з’яўляецца замежным прадпрыемствам. Адначасова з гандлёвай дзейнасцю ў нашай краіне прадпрыемства мае дачыненне і да экспарта тавараў у Расію. Калі частку экспартуемага тавару рэалізаваць у Беларусі, прыбыткі значна павялічваюцца. Разгледзем схему працы на малаке.  >>

Кастрычнік 7, 2009 | Пакінуць каментар

Спажывецкія радасці

Кастрычнік 6, 2009, Вольга Лясніцкая

У Маладэчне апошнім часам, як грыбы пасля дажджу, з’яўляюцца новыя крамы-“супермаркеты”. На мінулым тыдні адчыніўся “Еўраопт” на месцы былога “саракавога”. Крыху раней пачаў працаваць другі ў горадзе “Белмаркет”, дзе раней быў “Віленскі шлях”.
У спажыўцоў з’яўляецца добры выбар. Як правіла, у новых крамах персанал добра выхаваны, заўсёды падзякуе за пакупкі і пажадае заходзіць да іх яшчэ. У крамах “Маладэчнагандлю” такія адносіны да пакупнікоў назіраюцца пакуль вельмі рэдка.
Belmarket-new

Кастрычнік 6, 2009 | Пакінуць каментар


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157