“Ракуцёўскае лета”

Таня Морская

У нядзелю 2 жніўня ў вёсцы Ракуцёўшчына, што каля Краснага, адбыўся традыцыйны фестываль песні і паэзіі, прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча.
Фальварак у Ракуцёўшчыне вядомы тым, што тут гасцяваў Максім Багдановіч і, натхнёны краявідамі гэтых мясцінаў, напісаў серыю вершаў і паэму “Вераніка”.
Ул.Арлоў
“Князь Мышкін”
Музей
У музеі

Свята “Ракуцёўскае лета” кожны год збірае паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў – усіх прыхільнікаў таленту Багдановіча. Цэлымі семьямі прыязджаюць сюды, каб паслухаць беларускія вершы, спевы, адпачыць на прыродзе ды наведаць музей.
Музей зараз складаецца з трох будынкаў: пуні з даўнейшымі прыладамі працы і двух жылых дамкоў з інтэр’ерам тых часоў, у якія жыў ды працаваў паэт.
Нагадаем, што Ракуцёўшчына знаходзіцца зусім недалёка ад Маладэчна, а паглядзець тут ёсць што.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157