Новая кніга намаганнямі маладэчанцаў

Ул. інф.

“Хто сумняецца, што ў беларускай лiтаратуры ёсць нешта цiкавае, няхай пачытае раман Вiктара Вальтара «Народжаны пад Сатурнам»” – Леанід Дранько Майсюк, паэт.

Першая кніга таленавітага беларускага літаратара першай паловы ХХ стагоддзя Віктара Вальтара выйшла на мінулым тыдні ў выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта адбылося дзякуючы намаганням маладэчанcкага краязнаўцы Міхася Казлоўскага.
kniga
У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902-1931) увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое кароткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша літаратура.
Кніга ілюстраваная архіўнымі матэрыяламі з Прагі, Рыгі, Даўгапілса, фотаздымкамі і малюнкамі з Прагі, слайдамі. Прыгодніцкі сюжэт, любоўныя інтрыгі, прароцкія палітычныя высновы аўтара…
Кніга Вальтара стала 13-м выданнем бібліятэчкі альманаха “Куфэрак Віленшчыны”.
Наклад выданьня складае ўсяго 300 асобнікаў.
Жадаючыя набыць кнігу могуць звяртацца на пошту ці тэлефон рэдакцыі сайта “За Маладэчна”.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157