(Не на правах рэкламы)
Па асабістых назіраннях і сведчаннях прыезжых, у нашым горадзе адзначаецца даволі высокая колькасць устаноў грамадскага харчавання і выпівання на душу насельніцтва. Чаго не скажаш пра месцы для культурнага адпачынку, куды не страшна прывесці і дзяцей. Аднак існуе ў Маладэчне ўнікальная ўстанова, падобных якой, бадай, няма нідзе ў рэгіёнах. Дзе амаль кожны вечар гучыць жывая музыка. Якасная жывая музыка. У нядзелю 26 чэрвеня ў кавярні МЕТРО было як ніколі многа наведвальнікаў: тут выступалі BOTANIC PROJECT.
![]()
Гэтую каманду называюць адным з самых перспектыўных рускамоўных reggae-праектаў на сёняшні дзень. Вакалісты і стваральнікі гурту – маладэчанскія хлопцы.
Іх кампазіцыі – спалучэнне самабытнага саунду і глыбокай духоўнай лірыкі. У рэпертуары шмат сацыяльнай тэматыкі. Каб “хоць адзін з тысячы” задумаўся, як шмат у жыцці праблемаў, “тут і зараз, у гэтай краіне, у гэты час і ў гэтым грамадстве”.
Але калі папрасіць слухачоў апісаць свае эмоцыі пасля канцэрту, часцей за ўсё можна пачуць словы “пазітыў”, “сонца” і “любоў”.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.