ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ МАФІЯ

Ян Лагвіновіч

“Маладэчанскія электрасеткі”, філіял “Энергазбыту”, - адна з нешматлікіх арганізацый, якія не кранае крызіс. Заробкі вялікія, развіваецца “падсобная” гаспадарка. Прадпрыемства можа сабе дазволіць трымаць у штаце пенсіянераў, якія раней займалі пасады. Па горадзе ходзяць чуткі пра т.зв. “Палігон” каля Гарадку: што насамрэч па той бок ад узмоцненай аховы “Палігона” сапраўдны публічны дом; што ноччу там светла, як днём; што там вырошчваюць жывёлаў для палявання і г.д. Так ці інакш, але “Электрасеткі” у мясцовага жыхара асацыююцца з грашыма.
А прадпрымальнікі заўважылі сувязь паміж пачаткам росквіту гэтай арганізацыі і падпісаннем з ёй новых дамоваў аб абслугоўванні.
prosba1.jpg
damova.jpg

Звычайныя грамадзяне і звычайныя прадпрыемствы разлічваюцца за спажытую электраэнергію на працягу 10 дзён па сканчэнні месяца. У былыя часы таксама рабілі і спажыўцы камерцыйныя.
Потым схему разліку для юрыдычных асобаў недзяржаўнай формы ўласнасці вырашылі змяніць. Прадпрымальнікам “прапанавалі” (пад пагрозай адключэння электраэнергіі і штрафаў энергаінспекцыі) аплочваць энергетычныя паслугі ў дзень паступлення плацёжнага патрабавання. Прадпрымальнік падаваў ў “Энергазбыт” звесткі аб колькасці спажытай электраэнергіі, там налічвалі адпаведную суму і падавалі ў банк, дзе з рахунку прадпрымальніка спісваліся грошы.

Праз некалькі месяцаў пасля новаўвядзення схему разліку для камерцыйных спажыўцоў яшчэ больш удасканалілі. Зараз прадпрымальнікаў папрасілі аплочваць паслугі “Энергазбыту” НАПЕРАД, у пачатку месяца. Калі хто спрабаваў адмовіцца ад падпісання новай дамовы, яму абяцалі скасаваць і старую дамову, што азначала “выключым рубільнік”.
Такім чынам, да 3 чысла кожнага месяца прадпрымальнік мусіць прадугледзець, колькі электраэнергіі ў яго будзе спажыта і загадзя яе аплаціць. Прычым плаціць трэба па максімуму, не меней, чым у папярэднім месяцы.
У маштабах раёна грошы ад камерцыйных спажыўцоў складаюць немалую суму. Да прыкладу, невялічкі кіёск зімой плаціць каля 200$. І ўсе грошы прыходзяць на рахунак “Энергазбыту” напачатку месяца, а сама гэта арганізацыя разлічваецца за энергію, спажытую раёнам, толькі па сканчэнні месяца.

“Энергазбыт” у любым выпадку спіша грошы з майго рахунку да 3-га чысла. А калі я 4-га памру?” – задае рытарычнае пытанне мясцовы ІП.
prosba1.jpg



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157