“Рок-Каранацыя” – ў Маладэчна

Люты 24, 2009, Ул.інф.

Першы раз за сваю 14-гадовую гісторыю, фестываль пройдзе не ў сталіцы. Наш горад прыме “Рок-каранацыю” 14 сакавіка ў Палацы культуры.
На ўдзел у мерапрыемстве ўжо далі папярэднюю згоду гурты “Ляпіс Трубяцкой”, “Троіца”, “Безбілета”, IQ48, “Детидетей”, “Садъ”, “Князь Вітаўт” і інш.
Цырымонію адкрые “Neuro Dubel”, уладальнік галоўнай Рок-Кароны 2007 г.
Таксама ўдзел прыме сімфанічны аркестар музычнай вучэльні Маладэчна. У суправаджэнні аркестра рок-музыкі сыграюць па адной песні.
Пераможцы будуць вызначаныя ў намінацыях: “Альбом году”, “Песня году”, “Кліп году”, “Выканаўца году”, “Традыцыі і сучаснасць”, “Рок-князёўна” і “Рок-Карона”.
Па словах арганізатараў, у гэтым годзе апошні раз фестываль будзе называцца “Рок-каранацыя”. У далейшым, хутчэй за ўсё, ён стане проста “Каранацыяй”.

Лес – наша багацце. Мяса і масла – наш заробак.

Люты 20, 2009, Ул. інф.

Цяжкія часы насталі для аднаго з самых, здавалася, стабільных прадпрыемстваў нашага горада – Маладэчанскага лясгаса.
У лютым-месяцы працаўнікі вымушаныя браць па тыдню адпачынку “за свой кошт”. У сакавіку будуць працаваць па 4 дні на тыдзень.
А студзеньскі заробак працаўнікам лясгаса часткова выдавалі “натурай”: мясам, каўбасамі, маслам, сырам, глазураванымі сыркамі і мукой. Кошты на прапанаваныя прадукты былі, як у крамах.

Раздзел абнаўляецца

Люты 14, 2009,

Старшыя райвыканкама
тэл. 3 02 17

Першы намеснік старшыні райвыканкама. Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання
тэл. 7 28 48, 7 28 36

Намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы, фінансам і прамысловасці
тэл. 3 01 77

Намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы
тэл. 7 04 51

Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву
тэл. 7 15 35

Намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі
тэл. 7 17 29

Кіраўнік справамі райвыканкама
тэл. 7 41 15

Прыёмная райвыканкама
тэл. 7 16 63

Вып’ем за любоў

Люты 14, 2009, Ул.інф.

Маладэчна святкуе Дзень закаханых. Тым, хто загадзя не запасся спіртным ці не замовіў столік у кавярні, застаецца быць п’янымі толькі каханнем…img0095a.jpg


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157