Новы “супермаркет”

Ул. інф.

Адкрыцця “супермаркета” на месцы былога “пятнаццатага магазіна” па вуліцы Прытыцкага маладэчанцы чакалі ўжо даўно. І месца вельмі зручнае, цэнтр горада, і звонку новы будынак выглядаў вельмі прывабліва. Нарэшце на мінулым тыдні на вітрыне крамы “Добродар” з’явіўся надпіс “Мы открылись”.11.jpg
Як звычайна ў нас, у першыя дні працы па краме ходзіць натоўп наведвальнікаў, тым больш што папярэдняя рэклама абяцала шмат сюрпрызаў.
Асартымент тавараў для крамы сярэдняга беларускага горада нядрэнны. (Зразумела, прадукты, па максімуму, – расійскага паходжання.) Можна набыць жывую рыбу, паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці. Для маладэчанцаў гэта сапраўды яшчэ нязвыкла.
Але, па назіраннях, большасць наведвальнікаў выходзіць з новай крамы без пакупак. Можа таму, што кошты не зусім (ці зусім не) “супермаркетныя”.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157