Першапачаткова на тэрыторыі нашага раёна было вызначана 14 населеных пунктаў, што знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2002 года “Аб зацвярджэнні пераліку населенных пунктаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання”, іх стала 12 – Ваўчкі, Дарахі,Ермакі, Задворцы, Лучанскія, Мацукоўшчына, Абухаўшчына, Палуйкі, Хоўхлава, Чэрнева. Шалыгі, Шараі – усе Хоўхлаўскага сельсавета. На пачатак 2003 года тут жылі 673 чалавекі, у тым ліку 86 дзяцей. З першапачатковага спіса выключаны вёскі Бабры і Пранчэйкава. Для насельніцтва тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі, веданне асноў абароны ад выпраменьвання абавязковае. Цяпер, праз столькі год пасля бяды, галоўную пагрозу для здароўя людзей уяўляе забруджаная глеба. Радыёнукліды трапляюць у расліны, арганізмы жывёл і такім чынам забруджванымі аказваюцца прадукты харчавання. Вось чаму так важна пастаянна праводзіць радыёлагічны кантроль. У горадзе і раёне яго ажыццяўляюць 19 ПРК (пастоў радыёлагічнага кантролю) на харчовых прадпрыемствах, рынках, у нашых РЦГ і Э, у лясгасе, райветлабараторыі і г.д.
Штодзень ажыццяўляецца радыёлагічны маніторынг. Усё у межах натуральнага фону. Гэты ўзровень не ўяўляе якой-небудзь небяспекі для здароўя чалавека пры ўмове захавання пэўных абавязковых мер перасцярогі: правілаў асабістай гігіены, паўнацэннага харчавання, ужывання чыстых прадуктаў, утрымання месцаў пражывання ў належных санітарных ўмовах, нармальнай арганізацыі працы, быту і адпачынку. Усе прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на забруджаных тэрыторыях, накіраваны на выключэнне ці абмежаванне вонкавага выпраменьвання і паступлення радыёнуклідаў у арганізм, паскоранае іх вывядзенне.
Абаронныя ж мерапрыемствы накіраваны на абмежаванне паверхневага і глыбокага забруджвання раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам адпаведных комплексных мер.
У выніку можна зрабіць вывад аб даволі стабільным геакалагічным становішчы ў Маладэчне і ваколіцах, аднак гэта не сведчыць пра тое, што пытанням экалогіі можна надаваць менш увагі. Паўсюдна патрэбныя захады па павелічэнні плошчы зялёных насаджэнняў. Асабліва гэта датычыцца краявідаў пойменных тэрыторый і прыватнага сектара на азёрна-ледніковай нізіне. Менавіта тут, у паўднёва-заходняй частцы горада, канцэнтруюцца асноўныя прамысловыя магутнасці. Патрэбныя таксама захады па ахове атмасфернага паветра і р. Уша.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.