МАЛАДЭЧНА – горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Маладэчанскага раёна, на р. Уша, за 72 км ад Мінска. Упершыню ўпамінаецца ў 1388 г. Тэрыторыя 27 км2 (2680 га). Вузел чыгунак: лініі на Мінск (электрыфікаваная), Вільнюс, Полацк, Ліду. Аўтадарогі на Мінск, Вільнюс, Мядзел, Валожын. Насельніцтва — 98 тыс. жыхароў.
На тэрыторыі горада размешчаны больш за 90 дзяржаўных прадпрыемстваў, каля 460 камерцыйных, 15 сумесных прадпрыемстваў, сярод іх прадпрыемствы радыёэлектроннай і электратэхнічнай прамысловасці, машынабудавання, вытворчасці металавырабаў і металаканструкцый, парашковай металургіі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, будаўнічыя прадпрыемствы, зарэгістравана каля 2500 прыватных прадпрымальнікаў.
МАЛАДЭЧАНСКІ РАЕН. На паўночным захадзе Мінскай вобласці. Утвораны 15.01.1940 г. ў складзе Вілейскай вобласці. Плошча 1,4 тыс. км . Насельніцтва 49,6 тыс. чал. (без Маладэчна), гарадскога 11,8%. Сярэдняя шчыльнасць 35 чал. на 1 км . Цэнтр – г. Маладэчна. Уключае: г. п. Радашковічы, 277 сельскіх населеных нунктаў, Радашковіцкі пасялковы Савет і 14 сельсаветаў: Аляхновіцкі, Гарадзілаўскі, Гарадоцкі, Граніцкі, Красненскі, Лебедзеўскі, Маркаўскі, Мясоцкі, Палачанскі, Радашковіцкі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі, Цюрлёўскі, Чысценскі.
Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў 75,6 тыс. га, з іх асушаных 16,7 тыс. га. Асноўныя кірункі сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, развітая збожжавая гаспадарка, бульбаводства, ільнаводства.
ГЕАГРАФІЧНАЕ СТАНОВІШЧА
Большую частку тэрыторыі раёна займаюць Ашмянскае і Мінскае ўзвышшы, паўночная частка ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, месцамі градавы рэльеф. Агульны нахіл на ПнЗ. Пераважныя вышыні 150 – 300 м, найвышэйшы пункт 320 м (каля в. Дубрава Аляхновіцкага сельсавета). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровая сумесь, буд. пяскі, гліны, мінералыіая вада. Сярэдняя тэмпература студзеня – 6,4 °С, ліпеня 18 °С. Ападкаў 602 мм за год. Вегетацыйны перыяд 189 сутак. Найбольшыя рэкі: Беразіна (бас. р. Нёман), Уша з прытокамі Цна, Гадзея, Тур’я, Рыбчанка, Вілія, Васькаўскае вадасховішча. На галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя (57,6%), тарфяна-балотныя (18,1%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,4%). Пад лесам 33% тэрыторыі. Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, альховыя і іншыя, 25% з іх – штучныя насаджэнні. Найболыпая лясістасць на поўначы, дзе вылучаецца вялікі лясны масіў Ярэўскай пушчы. Балоты займаюць 18,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы – Беразінскае балота і Масцішча. Помнікі прыроды мясцовага значэння – хвойнік з возерам у Красненскім лясніцтве каля в. Раёўка, хвоя веймутава і звычайная ў Маладэчанскім лясніцтве; паркі ў пасёлках Беразінскае, Маліноўшчына (з алеямі веймутавай хвоі), Яхімоўшчына.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.