ГІСТОРЫЯ МАЛАДЭЧАНШЧЫНЫ


2-е тысячагоддзе да н.э. – На тэрыторыі Маладэчаншыны жылі плямёны археалагічнай культуры шнуравай керамікі.

Да 5-6 стагоддзяў – пачалося рассяленне балцкіх плямёнаў. Прамежкавае становішча тэрыторыі сучаснай Маладэчаншчыны было пад уплывам культуры суседніх плямёнаў.

6-9 стагоддзі – Ствараліся племянныя саюзы. Жылі славянскія плямёны крывічоў.

10-13 стагоддзі – Маладэчанскія землі ўваходзілі ў склад Полацкага княства і складалі яго ўскраіну.

1387 г., 25 красавіка – Упершыню ўзгадваецца Лебедзева.

1388 г., 16 снежня – Упершыню ўзгадваецца Маладэчна.

1433 г. – Упершыню ўзгадваюцца вёскі Палачаны, Груздава, Капачы.

Паміж вёскамі Капачы і Груздава (каля Палачан) адбылася бітва паміж войскамі літоўскіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.

Згодна падання, смаленскі князь Андрэй Саковіч пабудуваў Груздаўскую царкву.

Узведзены касцёл у в. Аборак.

1437 г. – упершыню ўзгадваецца Хоўхлава.

1476 г. – Узведзены храм у Лебедзеве.

1495 г.– Упершыню ўзгадваецца Маркава.

1503 г. – Упершыню ўзгадваецца Краснае.

1511 г., ліпень – Вялікі князь літоўскі Жыгімонт І Стары зацвердзіў грамату Міхаілу Мсціслаўскаму на двор Маладэчна.

1529 г. – Упершыню ўзгадваецца Асавец.

1532 г. – Упершыню ўзгадваецца Насілава.

1567 г. – У час Лівонскай вайны ў Маладэчне ішлі перагаворы паміж Полшчай і ВКЛ аб заключэнні дзяржаўнай уніі, падпісанне якой адбылося на сейме ў Любліне ў 1569 г.

1568 г. – Вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт ІІ Аўгуст з 40-тысячным войскам выступіў пад Радашковічы, каб спыніць паход Івана ІV Жахлівага. Бітвы не адбылося. Пастаяўшы некалькі дзён, абодва бакі адвялі свае войскі на зыходныя пазіцыі і заключылі перамір’е.

1569 г., чэрвень – Радашковічы атрымалі магдэбургскае права. Дакумент, падпісаны Жыгімонтам ІІ Аўгустам, зафіксаваў, што “на той час Радашковічы былі местам”, г.зн. горадам.

Сярэдзіна 1560-х гадоў – у Хоўхлаве жыў і працаваў Сымон Будны.

16 ст. – Радашковічы лічыліся каралеўскім уладаннем.

1636 г. – Упершыню ўзгадваюцца Выверы.

1654 г. – Пачалася руска-польская вайна, падзеі якой закранулі тэрыторыю Маладэчанскага краю. Радашкавічы, а таксама большасць населеных пунктаў Маладэчаншчыны поўнасцю знішчаны.

1667 г. – Упершыню ўзгадваецца Раёўшчына.

1708 г. – Каля Маладэчна, Лебедзева, Маркава, Насілава, Радашковічаў кватараваліся галоўныя сілы 35-тысячнай шведскай арміі. Вясной у Радашковічах адбыліся перагаворы паміж шведскім каралём Карлам ХІІ і польскім каралём і вялікім князем літоўскім Станіславам Ляшчынскім.

1740 г., 14 лістапада – Кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІІ даў прывілей на правядзенне ў Маладэчне двух рынкаў у тыдзень (пятніца, нядзеля), а таксама двух кірмашоў (вясной і восенню).

1757 г., 27 верасня – Кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІІ даў прывілей Маладэчна на чатырохтыднёвы кірмаш адзін раз у год.

1793 г. – Маладэчаншчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі паводле 2-га падзелу Рэчы Паспалітай.

1794 г. – У час паўстання Тадэвуша Касцюшкі на Малдэчанскай зямлі дзейнічаў атрад Міхаіла Агінскага.

1796 – 1855 гг. – Жыццё і дзейнасць паэта і навукоўца Тамаша Зана (нарадзіўся ў в. Мясата).

1811 г. – нарадзіўся Аляксандр Тышынскі – прафесар Кракаўскай акадэміі навук, жыў у в. Мясата.

1812 г., лета – Французская армія заняла Маладэчаншчыну.

1815 г. – Нарадзілася пісьменніца і культурны дзеяч Габрыэля Адамаўна Пузына, якая доўгі час жыла ў в. Гарадзілава. Садзейнічала А. Кіркору ў правядзенні археалагічных раскопак курганоў.

1821 – 83 гг. – Жыццё і дзейнасць літаратара Юр’яна Гарайна (нарадзіўся ў Радашковічах).

1863 г. – На Маладэчаншчыне дзейнічаў атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Юльяна Бакшанскага і атрад Вінцэнта Козела.

1864 г. – У Маладэчне адкрыта настаўніцкая семінарыя.

1873 г., 14 студзеня – Пачала дзейнічаць Ландварава-Роменская чыгунка, якая прайшла праз Маладэчна.

1888 г. – У в. Яхімоўшчына заснаваны бровар.

1898 г. – Адкрыта кардонная фабрыка “Раёўка”

1903 г. – У Радашковічах жыў Янка Купала.

1905 г. – У Маладэчне, Лебедзеве і іншых месцах адбыліся забастоўкі.

1905 – 06 гг. – У Яхімоўшчыне на бровары працаваў Янка Купала.

1907 г. – Уступіла ў дзеянне чыгунка Маладэчна – Ліда, Маладэчна – Круляўшчызна.

1911 г. – У Ракуцёўшчыне два летнія месяцы жыў Максім Багдановіч.

1915 г., 9 верасня – Горад Маладэчна быў акупіраваны кайзераўскім войскамі і апынуўся ў прыфрантавой паласе.

1917 г., сакавік – У Маладэчне ўтвораны адзін з першых Светаў салдацкіх дэпутатаў.

7 – 11 лістапада (стары стыль) – У Маладэчне адбыўся з’езд Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта 10-й арміі Заходняга фронту. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады кіраўніцтва ў Маладэчне перайшло ў рукі мясцовага камітэта бальшавікоў, сакратаром якога быў абраны В.Ф.Шаранговіч.

1917 г., канец лістапада – пачатак снежня – Створаны Савет рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.

4 снежня – Заключаны дагавор аб перамір’і на Заходнім фронце.

6 снежня – Арганізаваны Часовы выканаўчы камітэт Савета салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Маладэчанскага гарнізона.

1918 г., 8 лютага – Маладэчна захапілі нямецкія войскі.

18 снежня – Маладэчна занялі часці Чырвонай Арміі.

1919 г., студзень – Маладэчанскі ваенны Савет быў расфарміраваны, замест яго створаны валасны камітэт.

Сакавік – Прайшоў 1-шы павятовы з’езд настаўнікаў.

Ліпень – Маладэчна акупіравалі польскія войскі.

1920 г., ліпень – Маладэчна вызвалена ад польскай акупацыі.

1921 г., 18 сакавіка – Паводле Рыжскага дагавора землі Заходняй Беларусі засталіся пад Польшчай.

1921 г., ліпень – На Маладэчаншчыне створана адна з першых арганізацый Таварыства беларускай школы.

1922 г. – адкрыта Радашковіцкая гімназія.

1924 г. – Створаны Маладэчанскі падпольны райком КПЗБ (падпарадкоўваўся Віленскаму акружному камітэту).

1925 г. – Утвораны Маладэчанскі падпольны райком КСМЗБ.

1926 г. – Утвораны Маладэчанскі павятовы камітэт Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)

1939 г. – Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

1940 г., 15 студзеня – Маладэчанскі раён увайшоў у склад Вілейскай вобласці.

Верасень – у Маладэчне адкрылас педагагічнае вучылішча імя Янкі Купалы.

1941 г., 26 чэрвеня – Маладэчна акупіравалі нямецкія войскі. Пад Радашковічамі здзейсніў першы ў Вялікую Айчынную вайну паветраны таран экіпаж Мікалая Гастэлы.

1944 г., 5 ліпеня – Маладэчна вызвалена ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

1944 – 60 гг. – Маладэчна – цэнтр Маладэчанскай вобласці.

1947 г. – У Маладэчне адкрыты настаўніцкі інстытут.

1958 г. – У Маладэчне адкрыта музычнае вучылішча.

1959 г. – У Маладэчне адкрыты ўлікова-планавы тэхнікум.

1960 г. – У сувязі са скасаваннем Маладэчанскай вобласці горад Маладэчна разам з раёнам уключаны ў склад Мінскай вобласці.

1960 г. – У Маладэчне адкрыты палітэхнікум.

1966 г., 30 лістапада – На чыгуначнай лініі Маладэчна – Мінск адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў.

1972 г. – У в. Вязынка адкрыты Купалаўскі запаведнік.

1989 г. – У Маладэчне адкрыта медыцынскае вучылішча.

1990 г., чэрвень – У Маладэчне створаны дзіцячы абласны тэатр лялек “Батлейка”.

1990 г. – У Ракуцёўшчыне адкрыты Філіал дзяржаўнага музея Максіма Багдановіча.

1991 г., студзень – У Маладэчне адкрыты Мінскі абласны драматычны тэатр.

1993 г. – У Маладэчне праведзены першы Рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі.

2001 г., май – У Яхімоўшчыне адкрыты філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157