Кансерваторыя ў Маладэчне

Паводле "Рэгіянальнай газеты"

З пачатку навучальнага года ў Маладэчанскім музычным вучылішчы пачаў працаваць філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Усяго па Беларусі існавала тры філіялы кансерваторыі – у навучальных установах Брэста, Гродна і Гомеля. Нашае музвучылішча далучылася да іх ліку, бо ў ім моцны кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база – добра абсталяваныя аўдыторыі і прафесійныя дарагія інструменты.
Пакуль філіял кансерваторыі адкрыўся на кафедрах харавога дырыжыравання, фартэпіяна і акадэмічнага спеву. Колькасць месцаў – па два чалавекі на кафедру. Уступныя экзамены прымаліся ў Мінску.
Адкрыццё філіяла было прымеркавана да 50-годдзя вучылішча.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157