Скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Маладэчна сёлета падзелены на дзьве выбарчыя акругі. Залінейны раён (сельская выбарчая акруга) будзе галасаваць за (ці супраць) аднаго толькі Сіняхова Ўладзіміра Яўцехавіча, жыхара Менску, 1947 г.н., начальніка упраўленьня кадравай палітыкі Адміністацыі Прэзідэнта.
Па гарадзкой выбарчай акрузе, да якой адносіцца большая частка гораду, балятуюцца:
Жгун Мікалай Анатольлевіч, Мішын Іван Іванавіч і Шумкевіч Аляксандр Уладзіміравіч. Першыя два кандыдаты былі вылучаныя шляхам збору подпісаў, сп. Шумкевіч – ад партыі АГП.
Былы маладэчанскі дэпутат, сп. Чурсін, які таксама зьбіраў подпісы за сваё вылучэньне, у апошні момант перад рэгістрацыяй у якасьці кандыдата зьняў сваю кандыдатуру.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.