Новыя дэпутаты

Верасень 29, 2008, Ул.інф.

Як і ўсюды па Беларусі, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад нашага горада сталі “свае” для ўлады людзі – Мікалай Жгун, дырэктар Маладэчанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, і Уладзімір Сінякоў, начальнік галоўнага упраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.
Асноўная частка Маладэчна была прадстаўлена гарадской выбарчай акругай №70. Яўка выбаршчыкаў па ёй склала 80%. Датэрмінова прагаласавалі 34%. Сярод кандыдатаў галасы размеркаваліся наступным чынам: М.Жгун – 69%, І.Мішын – 8%, А.Шумкевіч – 10%.

Верасень 29, 2008 | Пакінуць каментар

Касабуцкі - не сіноптык

Верасень 25, 2008, Ул. інф.

Напрыканцы мінулага тыдня старшыня Маладэчанскага райванакама сп. Касабуцкі выступіў на сходзе прадстаўнікоў выбарчых камісіяў. Па яго словах, Мікалая Жгуна падтрымлівае 70-80% выбаршчыкаў, Івана Мішына – 7-9%, Аляксандра Шумкевіча – 2-3%. Такія вынікі грунтаваліся на назіраннях за рэакцыяй грамадства падчас сустрэчаў з выбаршыкамі. Маўляў, людзей за язык ніхто не цягнуў, яны самі ўскоквалі з месцаў і горача выказваліся ў падтрымку сп. Жгуна. З гэтага і былі зробленыя такія вывады. А прагнозы начальнікаў, у адрозненні ад прагнозаў гідраметыяцэнтра, заўсёды спраўджаюцца, як паказвае досвед. Тым больш што сп. Касабуцкі адкрыта прасіў сябраў камісіяў добра над гэтым папрацаваць.

Верасень 25, 2008 | Пакінуць каментар

Кансерваторыя ў Маладэчне

Верасень 21, 2008, Паводле "Рэгіянальнай газеты"

З пачатку навучальнага года ў Маладэчанскім музычным вучылішчы пачаў працаваць філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Усяго па Беларусі існавала тры філіялы кансерваторыі – у навучальных установах Брэста, Гродна і Гомеля. Нашае музвучылішча далучылася да іх ліку, бо ў ім моцны кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база – добра абсталяваныя аўдыторыі і прафесійныя дарагія інструменты.  >>

Верасень 21, 2008 | Пакінуць каментар

Як працаваць?

Верасень 15, 2008, Ул. інф.

У Маладэчанскіх школах, як і ўсюды па Беларусі, у сувязі з пераходам да “11-годкі”, не хапае падручнікаў для старшакласнікаў.
Хоць плаціць бацькам за падручнікі прыходзіцца, сёлета на рукі іх не выдаюць. Працаваць з імі можна толькі ў кабінетах па адпаведных прадметах і ў школьных бібліятэках. А падручнікі па інфарматыцы наогул знайсці можна толькі ў Інтэрнеце.

Верасень 15, 2008 | Пакінуць каментар

Русский Маладэчна

Верасень 9, 2008, Паводле "Рэгіянальнай газеты"

Сёлета ў Маладэчне сфармаваны толькі 1 беларускамоўны клас. Для дзяцей з псіхафізычнымі асаблівасьцямі разьвіцьця.
Па дадзеных аддзела адукацыі Маладэчанскага райвыканкаму, выбраць клас з беларускай мовай навучаньня ёсьць магчымасьць у чатырох навучальных установах гораду: СШ №№ 1, 5, 9 і гімназіі №10. Але…  >>

Верасень 9, 2008 | Пакінуць каментар

Нашыя кандыдаты

Верасень 1, 2008, Ул.інф.

Скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Маладэчна сёлета падзелены на дзьве выбарчыя акругі. Залінейны раён (сельская выбарчая акруга) будзе галасаваць за (ці супраць) аднаго толькі Сіняхова Ўладзіміра Яўцехавіча, жыхара Менску, 1947 г.н., начальніка упраўленьня кадравай палітыкі Адміністацыі Прэзідэнта.  >>

Верасень 1, 2008 | Пакінуць каментар


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157