ДЗЕ АДПАЧЫЦЬ МАЛАДЭЧАНЦАМ?

Ліпень 11, 2008, Ян Лагвіновіч

Мароські – папулярнае

Пэўна, няма маладэчанца ва ўзросте 14-30, які б не адпачываў на гэтых кар’ерах. Панізіць папулярнасьць Мароськаўскіх вадаёмаў ня могуць нават шматлікія гісторыі пра небясьпечныя халодныя крыніцы і зьвязаныя зь імі сьмерці. Сярод плюсаў варта адзначыць адносную па беларускіх мерках чысьціню вады, і блізкасьць ад Маладэчна. Мінусы – цесната і непадрыхтаванасьць берагавой лініі. Выснова – зьездзіць на пару гадзін.  >>

Ліпень 11, 2008 | Пакінуць каментар

Бытавое абслугоўванне насельніцтва – у цэнтр увагі

Ліпень 11, 2008, “Сцяг кастрычніка”, 2 чэрвеня 1960г.

З сесіі гарадскога савета дэпутатаў працоўных

Днямі адбылася дзясятая сесія гарадскога Савета дэпутатаў працоўных . Сесія абмеркавала пытанне аб стане і мерах паляпшэння бытавога абслугоўвання насельніцтва горада Маладзечна.

 >>

Ліпень 11, 2008 | Пакінуць каментар

Самы лепшы лінгафонны кабінэт!

Ліпень 11, 2008, Паводле “Маладзечанскай газеты”

У школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэньнямі зроку зьявіўся найноўшы лінгафонны кампутарызаваны кабінэт. Абсталяваньне выраблена ў Фінляндыі.

Менавіта гэтая краіна лічыцца самай перадавой у выпуску падобнай тэхнікі. Такія сучасныя лінгафонныя кабінеты ёсьць толькі ў некаторых гарадах постсавецкай прасторы – у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Днепрапятроўску. У Беларусі Маладэчанская школа-інтэрнат – адзіная ўстанова, дзе цяпер навучаюць па фінскіх тэхналогіях.

 >>

Ліпень 11, 2008 | Пакінуць каментар

ЛУКАШЭНКІ — МЭРЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСКІХ

Ліпень 9, 2008, Ян Лагвіновіч

Больш за паўгода па Маладэчна ходзяць чуткі — мэрам гораду і раёну станецца Дзьмітры Лукашэнка. Асабіста я чуў ад чалавек дзесяці. Крыніцы чутак досыць арыгінальныя: чулі на п’янцы самых высокіх маладэчанскіх чыноўнікаў, бабулі ў касьцёле казалі, кляўся чалавек, “блізкі да КДБ”. Апошняе, што я пачуў – у гэты аўторак павінна было адбыцца афіцыйнае прадстаўленьне сына прэзыдэнта ў Маладэчна. Інфармацыя нібы сыходзіла з райвыканкаму.  >>

Ліпень 9, 2008 | Пакінуць каментар

Дыскатэка ў атмасфэры грамадзянскасьці

Ліпень 9, 2008, Ян Лагвіновіч

У апошнім нумары “Мінскай праўды” надрукаваны артыкул пра сьвяткаваньне 620-годьдзя Маладэчна. Перадрукоўваем даслоўна (зьвярніце ўвагу на апошні абзац!):

“Вечером 3 июля во время празднования Дня независимости Республики Беларусь и 620-летия города в рамках республиканской общественно-политической акции «Мы – Беларусы» состоялась молодёжная дискотечная программа, в ходе которой собралось около пяти тысяч человек.  >>

Ліпень 9, 2008 | Пакінуць каментар

Самагонная “кропка” ў цэнтры гораду прыкрылася

Ліпень 8, 2008, Ян Лагвіновіч

Прыватны дом месьціцца ў самым цэнтры Маладэчна — на вуліцы Грамадоўскай. Акурат побач “Беларусбанкам” і касьцёлам.

xata1.JPG

Шмат гадоў ў доме гандлявалі самагонам. Не было чуваць пра якія-кольвек захады ўладаў па ліквідацыі “кропкі”.

І вось, хата стаіць нежылая. “Кропка” прыкрылася эвалюцыйным чынам.

Ліпень 8, 2008 | Пакінуць каментар

Дарогі патрабуюць рамонту

Ліпень 8, 2008, “СЦЯГ КАСТРЫЧНІКА” (цяпер “Маладзечанская газета”), 21 чэрвеня 1960г.

Па нашаму гораду, асабліва па вуліцах, дзе праходзіць аўтамагістраль Мінск-Вільнюс, бясконцым патокам і днём і ноччу рухаюцца сотні аўтамашын розных марак і сістэм. Гэта, безумоўна, вельмі добра. Мноства машын – паказчык высокага развіцця нашай айчыннай тэхнікі. Але ж вялікаму патоку аўтамабіляў павінна адпавядаць і якасць дарог, і рэгуляванне руху аўтатранспарту ў горадзе.

 >>

Ліпень 8, 2008 | Пакінуць каментар

ШТО МОЖА АБ’ЯДНАЦЬ БЕЛАРУСАЎ?

Ліпень 8, 2008, Ян Лагвіновіч

Нядаўна рапіўся на вочы нумар “Маладзечанскай газеты” за 1996 год. Артыкул памерам на палову старонкі распавядае пра чарговы сход маладэчанскай арганізацыі БНФ. Напрыканцы зьмешчаныя кантактныя тэлефоны “для тых, хто зьяўляецца прыхільнікамі адраджэньня беларускасьці”. Захацелася ўзгадаць некалькі прыкладаў палітычнага жыцьця Маладэчна ў пазьнейшы перыяд.

 >>

Ліпень 8, 2008 | Пакінуць каментар

Самы незвычаны дызайн жылога дому

Ліпень 7, 2008, Ян Лагвіновіч

face1.JPG
Калі хто знойдзе больш незвычайны — дашліце, калі ласка, здымак.

Гэта вёска Гярдуцішкі Маладэчанскага раёну (між Гарадком і Аляхновічамі).  >>

Ліпень 7, 2008 | Пакінуць каментар

М. Красное, Вил. Губ.

Ліпень 7, 2008, "Наша Нива" №24, Вильня 6 (19) липца 1907 г.

У гэтых днях будзе тут тэатр. – Даход з яго пойдзе на тутэйшую вольную пажарную каманду. Гэту каманду даўно ўжо устроиў валасны фэльчэр, Левин. Здаецца, што гэта найлепш устроеная мястэчковая пажарная каманда у губерни. Кали загарыцца што, то дружынники зьбираюцца у адзин момэнт; кожны знае цьвёрда свае месцо, так што нима безталкоўшчыны, а заўсягды добры парадак.  >>

Ліпень 7, 2008 | Пакінуць каментар

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157