“РОСНАНОТЕХНОЛОГИИ” І МАЛАДЭЧАНСКІ БІЗНЭС
Ліпень 18, 2008, Ян Лагвіновіч
Па інфармацыі часопісу “Эксперт”, расейскую дзяржаўную карпарацыю “Роснанотехнологии” зьбіраюцца выводзіць з-пад расейскай юрысдыкцыі і перавесьці частку сродкаў кампаніі ў афшор. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэту Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і турызму, сябра назіральнай рады “Роснанотеха” Яўген Фёдараў. >>
Ліпень 18, 2008 | Пакінуць каментар
Новае жыцьцьцё старога млына
Ліпень 16, 2008, Ян Лагвіновіч
У мястэчку Гарадок са старога млыну робяць гатэль і кавярню. Блізка ад Маладэчна, адносна недалёка ад Меснку (менш за 100 км), маляўнічае месца, стары будынак. Мясцовыя жыхары спадзяюцца калі не на росквіт, дык на добры бонус для цяперашняй вёскі, а колішняму мястэчку гарадок. >>
Ліпень 16, 2008 | Пакінуць каментар
М. Красное, Вил. Губ. У гэтых днях будзе тут тэатр.
Ліпень 16, 2008, "Наша Нива" №24, 6 (19) липца 1907 г.
– Даход з яго пойдзе на тутэйшую вольную пажарную каманду. Гэту каманду даўно ўжо устроиў валасны фэльчэр, Левин. Здаецца, што гэта найлепш устроеная мястэчковая пажарная каманда у губерни. Кали загарыцца што, то дружынники зьбираюцца у адзин момэнт; кожны знае цьвёрда свае месцо, так што нима безталкоўшчыны, а заўсягды добры парадак. >>
Ліпень 16, 2008 | Пакінуць каментар
У МАЛАДЭЧНА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ЦІСНУЦЬ ВЫШЫНЁЙ ТРАВЫ
Ліпень 16, 2008, Ян Лагвіновіч
Маладэчанскі райвыканкам працягвае спробы прымусіць прадпрымальнікаў купляць прадукцыю Маладэчанскага мясакамбінату.
Для прыкладу, маладэчанская “ліверка” каштуе каля 4 тысяч рублёў, а гарадзенская – каля 2000, і якасьцю як мінімум ня горшая. “Хто будзе набываць маладэчанскае?”, — задаюць пытаньне прадпрымальнікі. >>
Ліпень 16, 2008 | Пакінуць каментар
У Маладэчна асьвяцілі помнік Яну Паўлу ІІ
Ліпень 15, 2008, Паводле catholic.by
Помнік пакуль месьціцца ў касьцёле. Час і месца ўсталяваньня ў Маладэчна ўзгадняецца зь мясцовымі ўладамі.
Сьвятую імшу 13 ліпеня ладзілі мітрапаліт Менска-Магілеўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Марцінам Відавічам. У касьцёле сьвятога Юзэфа таксама прысутнічалі прадстаўнікі ўлады. >>
Ліпень 15, 2008 | Пакінуць каментар
Чарговая справа хабарніцтва
Ліпень 15, 2008, Паводле “Рэгіянальнай газеты”
Выкладчык гандлёва-эканамічнага каледжа абвінавачаны ў хабарніцтве адносна сваіх студэнтаў. 70 даляраў ЗША і 60 тысяч беларускіх рублёў — цана экзамену па прадмеце “камэрцыйная дзейнасьць” для некалькіх вучняў.
Менш за месяц таму крымінальную справу па артыкуле “атрыманьне хабару” узбудзілі ў адносінах да службовых асобаў спартбазы “Вілія”.
Ліпень 15, 2008 | Пакінуць каментар
Крумчкачы ў Сасновым Бары
Ліпень 14, 2008, Ян Лагвіновіч
Беларусь 2008. Гэта не турма і не канцлягер. Гэта зьверафэрма ў пасёлку Сасновы Бор Маладэчанскага раёну. Тут трупы “адпарцаваных” зьвяркоў (найперш норак) паляць у печках. >>
Ліпень 14, 2008 | Пакінуць каментар
Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў
Ліпень 14, 2008, Указ прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР ад 30 ліпеня 1964 (адсюль)
…Па Маладэчанскаму раёну.
в. Бараны — у в. Дубкі;
в. Быкі — у в. Рабінавая;
в. Бачыншчына — у в. Зарачанская;
в. Ваўкі — у в. Загорскае;
в. Кабаны — у в. Чырвонаармейская;
в. Кабылкі — у в. Зоранька;
в.Пецюлі — у в. Новая;
в.Пузікі — у в. Бараўшчына;
в. Цяляткі — у в. Падлесная
Ліпень 14, 2008 | Пакінуць каментар
ПРА ВЫБУХ — КОЖНЫ МЭТАР
Ліпень 14, 2008, Ян Лагвіновіч
Маладэчанскія вуліцы напоўніліся міліцэйскімі ўлёткамі з заклікамі быць асьцярожнымі — напамін пра выбух у Менску. У цэнтры гораду ўлёткі вісяць на кожнай краме, кавярне, офісных будынках. Цягам некалькіх соцень мэтраў вуліцы Прытыцкага — 44 асобнікі.
Чаму так шмат у адным месцы? Магчыма, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў ня хоча зьляцець са сваёй пасады, і робіць усе магчымыя захады, каб прадэманстраваць сваё гарэньне на працы.
Ліпень 14, 2008 | Пакінуць каментар
Новы пракурор раёна
Ліпень 14, 2008, Паводле “Рэгіянальнай газеты”
Новым пракурорам Маладэчанскага раёну прызначаны Робэрт Зубаіраў. Супрацоўнікам маладэчанскай пракуратуры 9 ліпеня яго прадставіў пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір. Паводле словаў сп. Сьнягіра, Робэрт Зубаіраў “вызначаецца прынцыповасьцю, патрабавальнасьцю, аб’ектыўнасьцю і справядлівасьцю”. Ад 2005 года ён працаваў пракурорам Смалявіцкага раёну, а яшчэ раней меў дачыненьне да нашага рэгіёну – некалі быў сьледчым у Валожынскім раёне. Былы маладэчанскі пракурор Сяргей Каваленка прызначаны на пасаду намесьніка пракурора Гарадзенскай вобласьці.
Ліпень 14, 2008 | Пакінуць каментар