Маладэчанскі дом інвалідаў перапрафілюецца ў псыханэўралягічны дыспансэр.

Ул. інф.

Вялікую заклапочанасьць жыхароў 6-га і 10-га мікрараёнаў выклікаюць зьвесткі аб тым, што Маладэчанскі дом інвалідаў перапрафілюецца ў псыханэўралагічны дыспансэр.

Дырэктар дому-інтэрнату Натальля Бялкова ў інтэрвію “Рэгіянальнай газэце” сьцвярджае, што ніякіх падставаў для непакою няма.

Сапраўды, ў бліжэйшым часе пацыенты інтэрнату, каля 70 чалавек, пераедуць у Мікалаеўшчыну, а ва ўстанове будуць знаходзіцца людзі з захворваннямі псыханэўралягічнага профілю.

Але пацыенты будуць ня буйныя, састарэлага ўзросту. Па словах дырэктара, ім самім патрэбна абарона. У тым ліку ад мясцовых дзяцей, якія залазяць на тэрыторыю інтэрната і парушаюць спакой пацыентаў.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157