Сёлета ў Цэнтральным маладэчанскім парку зьявілася новая гульнёвая пляцоўка для маленькіх дзетак. Яркая, з разнастайнымі лесьвіцамі і горкамі – пляцоўка адразу стала карыстацца павышаным попытам.
Зараз дзяцей там значна паменела. Не таму, што зьявілася альтарнатыва: больш нідзе ў 100-тысячным горадзе нічога падобнага няма. Проста на дзіцячай радасьці вырашылі зарабляць грошы. І чым абумоўлены кошт 3000 за паўгадзіны – ніводнай маці не зразумела.
А паспрабуйце праз 30 хвілінаў выцягнуць з той дарагой (дзяржаўнай!) пляцоўкі малое дзіця, ды прапанаваць яму пайсці на пляцоўку бясплатную, якая знаходзіцца празь некалькі дзесяткаў метраў.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.