Па інфармацыі часопісу “Эксперт”, расейскую дзяржаўную карпарацыю “Роснанотехнологии” зьбіраюцца выводзіць з-пад расейскай юрысдыкцыі і перавесьці частку сродкаў кампаніі ў афшор. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэту Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і турызму, сябра назіральнай рады “Роснанотеха” Яўген Фёдараў.
Арыгінальны падыход да пабудовы прававой краіны і падаткавай палітыкі — дзяржаўная кампанія, якая працуе ў афшоры.
На маё пытаньне пра працэнт маладэчанскага бізнэсу, які шчыра плаціць падаткі, адзін мясцовы прадпрымальнік адказаў каротка – ніхто. Пэўна гэта ацэнка перабольшана. Але агульнавядома, што большая частка працаўнікоў прыватных прадпрыемстваў атрымлівае заробак у капэртах. Адна маладэчанская фірма, невялікая паводле абароту, ўпэўнена займае лепшыя месцы сярод падаткаплацельшчыкаў Маладэчанскага раёну, бо плаціць падаткі без махінацый. І таму ледзь-ледзь “выплывае”. Іншыя знаёмыя бізнэсоўцы прызнаюць, што з задавальненьнем гатовыя плаціць рэальны памер падаткаў і “спаць спакойна”. Але на дадзены момант пасьпяховая камэрцыйная дзейнасьць і шчырыя адносіны з падаткавай інспэкцыяй несумяшчальныя (без уліку ІП).
Ня гледзячы на ўсе абяцаньні зьменшыць падаткавую нагрузку і спрасьціць сыстэму падаткаабкладаньня, ад слоў справа пакуль далёка не пайшла. Пэўна, выгадна трымаць прадпрымальнікаў у залежнасьці і няўпэўненасьці.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.