М. Лебедзево Вилейскаго пав. Вил. губ.

"Наша Нива" №26, Вильня 3 (16) серпеня 1907 г.

Недаўна ў маёнтку “Малиноўшчызна” пана Свентожэцкаго прышло жаць нешта каля двух сотнёў баб. Да таго дня им плацили па тры злоты ў дзень, а цяпер им сказали, што, кали хочуць жаць ўсе, каторые прышли, то памешчык им дасць тольки па 40 кап.; иначэй ён аставиць на рабоци тольки 75 баб, а других адправиць дамоў. Бабы не згадзилися жаць за 40 к., пайшли ўсе да хаты и, падняўшы на серпах чырвоные хустки, засьпевали песьню рабочаго народу. Тольки мястэчковые бабы, каб праканацца, што вёсковые па-праўдзя пойдуць дамоў, ешчэ крыху пачакали на поли; нихто не вярнуўся. – Так адбылася гэтая забастоўка циха и спакойне.

Недаўна у нас паставили стражникоў, каб нихто не зьнимаўрабочых с поля.
“Крыўда”.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157