ПРА ВЫБУХ — КОЖНЫ МЭТАР

Ян Лагвіновіч

Маладэчанскія вуліцы напоўніліся міліцэйскімі ўлёткамі з заклікамі быць асьцярожнымі — напамін пра выбух у Менску. У цэнтры гораду ўлёткі вісяць на кожнай краме, кавярне, офісных будынках. Цягам некалькіх соцень мэтраў вуліцы Прытыцкага — 44 асобнікі.

Чаму так шмат у адным месцы? Магчыма, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў ня хоча зьляцець са сваёй пасады, і робіць усе магчымыя захады, каб прадэманстраваць сваё гарэньне на працы.

Зь іншага боку не выключаю, што адбываецца фармаваньне патрэбнага грамадзкага настрою. На карысьць гэтай вэрсіі сьведчыць абраны мэтад распаўсюду інфармацыі. Калі трэба данесьці патрэбную думку грамадзтву, самым эфектыўным сродкам ёсьць тэлевізія. Чамусьці ў выпадку з выбухам TV недастаткова?

Магчыма, беларускае грамадзтва перастала зьвяртаць увагу на бясконцыя ролікі ня вельмі якаснай сацыяльнай рэклямы, якая сталася неэфектыўнай. А калі на кожным кроку бачыш напамін пра выбух, узьдзеяньне на сьвядомасьць атрымоўваеш вялікае.

Вось толькі навошта трывожны настрой у “краіне стабільнасьці”?



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157