Новы пракурор раёна

Паводле “Рэгіянальнай газеты”

Новым пракурорам Маладэчанскага раёну прызначаны Робэрт Зубаіраў. Супрацоўнікам маладэчанскай пракуратуры 9 ліпеня яго прадставіў пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір. Паводле словаў сп. Сьнягіра, Робэрт Зубаіраў “вызначаецца прынцыповасьцю, патрабавальнасьцю, аб’ектыўнасьцю і справядлівасьцю”. Ад 2005 года ён працаваў пракурорам Смалявіцкага раёну, а яшчэ раней меў дачыненьне да нашага рэгіёну – некалі быў сьледчым у Валожынскім раёне. Былы маладэчанскі пракурор Сяргей Каваленка прызначаны на пасаду намесьніка пракурора Гарадзенскай вобласьці.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157