Мароські – папулярнае
Пэўна, няма маладэчанца ва ўзросте 14-30, які б не адпачываў на гэтых кар’ерах. Панізіць папулярнасьць Мароськаўскіх вадаёмаў ня могуць нават шматлікія гісторыі пра небясьпечныя халодныя крыніцы і зьвязаныя зь імі сьмерці. Сярод плюсаў варта адзначыць адносную па беларускіх мерках чысьціню вады, і блізкасьць ад Маладэчна. Мінусы – цесната і непадрыхтаванасьць берагавой лініі. Выснова – зьездзіць на пару гадзін.
Вілейскае вадасховішча – без камароў
Месца для адпачынку больш сур’ёзных кампаній. Немалаважным плюсам ёсьць магчымасьць знайсці зоны без камароў.. Таксама сустракаюцца даволі вялікія па тэрыторыі пясчаныя пляжы. Мінусы – бруднаватая вада і зафіксаваныя факты боек з суседзямі па адпачынку. Выснова – добра вялікай кампаніяй паехаць з начлегам.
Чырвоны беражок – настальгічнае
Даволі папулярнае месца на беразе Вяльлі. На мой погляд і думку некаторых маіх знаёмых прывабнасьць “курорта” не зусім зразумелая. Магчыма, папулярнасьць Чырвонага беражка тлумачыцца традыцыяй школьных вандровак у гэтыя мясьціны. Выснова – прыехаць, каб узгадаць маладосьць.
Крыніца – падзабытае
Зорны час гэтага месца, пэўна мінуў. Гадоў дзесяць таму, калі б нехта адкрыў каля вадаёма ў Крыніцы кіёск з півам і марожаным, стаў бы аднім з найбагацешых маладэчанцаў. Адпачывальнікаў не бянтэжыла вялікая колькасьць чалавечых і нават каровіх целаў на квадратны бераг возера. Выснова – лепей і ня ўзгадваць.
Хажова – афіцыйнае
Чыноўнікі райвыканкама абяцаюць хутка абсталяваць для цывілізаванага адпачынку вадаём у Хажова, нават асобны рэйс грамадзкага транспарту арганізаваць. Цікава будзе паназіраць, што атрымаецца. Пакуль асаблівай вядомасьцю месца адпачынку не карыстаецца. Пакіну высновы на будучыню.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.