З сесіі гарадскога савета дэпутатаў працоўных
Днямі адбылася дзясятая сесія гарадскога Савета дэпутатаў працоўных . Сесія абмеркавала пытанне аб стане і мерах паляпшэння бытавога абслугоўвання насельніцтва горада Маладзечна.
Дакладчык – намеснік старшыні гарадскога Савета дэпутатаў працоўных т. Голубеў і выступаючыя ў спрэчках адзначалі, што за апошні час у горадзе прароблена значная работа па паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва. Пабудаваны і зданы ў эксплуатацыю арцель ателье мод, сярэдняя школа на 520 месц, тры дзіцячыя сады на 295 месц, станцыя пералівання крыві, аўтаматычная станцыя і іншыя аб’екты.
На 9 адзінак расшырылася сетка бытавога абслугоўвання арцелі “11 ліпеня”. Зараз тут працуюць 44 майстэрні па пашыву вопраткі, трыкатажу, рамонту абутку, музычных інструментаў, веласіпедаў, швейных машын, радыёлаў і іншых прадметаў хатняга ўжытку.
Для лепшага абслугоўвання насельніцтва горада пачата будаўніцтва камбіната бытавога абслугоўвання на плошчы Свабоды, які ўвойдзе ў эксплуатацыю ў трэцім квартале, завяршаецца будаўніцтва фабрыкі хімчысткі і афарбоўкі вопраткі. На базе майстэрні па рамонту абутку ў чацвертым квартале бягучага года ўвойдзе ў строй спецыялізаваная майстэрня па рамонту абутку.
Значна палепшыла работу пасажырская аўтатранспартная кантора. Для абслугоўвання насельніцтва штодзённа працуе 17 аўтобусаў.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.