Прачнуліся па сьвятах — насычаныя дні!
Маладыя маладэчанцы любяць езьдзіць у Менск на народныя гуляньні. Асабліва 3 ліпеня на Дзень Незалежнасьці/Рэспублікі/Горада. У Маладэчна тэракт у Менску вялікага ажыятажу не справакаваў. Наш горад ня стаўся выключэньнем сярод астатніх месцаў Беларусі. Добра адпачылі на выходны: хто на лецішчы, хто ў вандроўках, хто за бутэлькай, а хто з усім разам.
Настрой — сьвяточны. Якая можа быць трывога? Там на версе раьбяруцца.
Такое адчуваньне, што беларусы — сапраўдныя будысты. Поўная мэдытатыўная самазаглыбленасьць.
Гэта там у Менску “хуліган” можа пакалечыць 50 чалавек. Там у Менску жывуць шкодныя элемэнты, на якіх намякае “Советская Белоруссия”.
А што ў Маладэчна можа быць кепскага? Хіба, кошты ўздымуцца… Нармальнае чалавечае жыцьцё з размовамі пра кошты, працу і забавы. Аднолькавае жыцьцё практычна ва ўсіх райцэнтрах.
Як у Маконда Габрыяля Гарсія Маркеса.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.