У гэтых днях будзе тут тэатр. – Даход з яго пойдзе на тутэйшую вольную пажарную каманду. Гэту каманду даўно ўжо устроиў валасны фэльчэр, Левин. Здаецца, што гэта найлепш устроеная мястэчковая пажарная каманда у губерни. Кали загарыцца што, то дружынники зьбираюцца у адзин момэнт; кожны знае цьвёрда свае месцо, так што нима безталкоўшчыны, а заўсягды добры парадак. И ўжо красносельские пажарники не даюць агню разгуляцца, вельми скора гасяць пажар. Каб другие мястэчки ўзяли прыклад з красносельскай дружыны и яе энэргичнаго начальника Левина, то не так бы людзи руйнавались ад пажароў. Нима тольки ў Красным школы для мястэчковых дзяцей и библиотэки, хоць маленькай. А зрабиць ўсё гэта можна было бы, бо интэлигенция, каторая магла бы заняцца гэтым, ёсць, ды летам ешчэ многа зъезджаецца
“Лебеда”.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.