Радошковичы Виленскай губ.

"Наша Нива" №24, Вильня 6 (19) липца 1907 г.

Гарадзкая радашкоўская Дума мае кале 2.000 дзесяцин абчэственай зямли и млын у горадзи. Кали-б уся гарадзкая гаспадарка вялась так, што кожны думаў бы не аб тым, як злавиць рубля сабе ў кишэню, а за гэта ешчэ гораду зрабиць на 20 руб. страты, - то горад мог бы мець даходу стольки, што адкрыў бы и свае школы, и бальницы, и шпиталь для старых, и библиотэки. И мешчанам ня трэба было-бы плациць стольки гарадзких падаткоў, як цяпер, дый з гэтаго была-бы ўсим карысць. Усё злое робиць цемнота и кепскае устройства гарадзкога упраўлення. Другая Дума ўжо, бадай, скончыла писаць новы закон аб мейсцовым самоупраўленню, гарацким и земским, ды зьбиралася яго зацьвярдзиць. Будзем мець надзею, што Трэцяя Дума яго зацьвердзиць. Тагды и у гарадох и мястэчках завядуцца новые лепшые парадки…



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157