Радошковичы Виленскай губ.

"Наша Нива" №24, Вильня 6 (19) липца 1907 г.

Ужо трэци год, як губэрнски «распарадзицельны» камитэт праводзиць шоссэ ад ст. Радошковичы да горада, 7 вёрст. Цэлых два годы не было праезду на станцию. Людзи думали, што шоссэ николи ня скончуць. За месяц, кажуць, ужо пазволяць ездзиць па гэтай новай выгоднай дарози. – У других гасударствах там усюды праведзены шоссэ. Ў нашым краю, каторы прападае ў восень и вясну за непраездными балотами, шоссэ – гэта навина. Нашае шоссэ каштуець, кажуць, 47 тысячоў. Гэтые 7 вёрст новай дароги выходзяць, як рукаў з дарагога сукна, прышыты да старой сермяги. Нима слоў, што и 7 вёрст шоссэ (на ўвесь вуезд!) добрая рэч! Але кали падумаць, якие у нас дароги, што нима ни мастоў, ни равоў, непраездные грэбли на низких мейсцох, сыпучые пяски, ямы, пераезд праз рэки бродами, - то ўсяки зразумее, што заместа 7 вёрст шоссэ за 47 тысяч лепш добра паправиць 47 вёрст грунтавых дарог, палажыўшы па 1000 рублёў на вярсту. Кали-ж личыць па 500 рублёў на вярсту, то можна ўжо пастроиць 94 вярсты. Значыць, можна было бы паправиць усе дароги грунтавые, што са ўсих старон вядуць у Радашковичы. – Будзем чэкаць земскаго самоупраўлення ад трэцей Думы, кали тутэйшые людзи возьмуць у свае руки дарожную, школьную, бальничную и другие справы. Тады можэ будуць карысней трацицца народные грошы.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157