Маладэчанскі дом інвалідаў перапрафілюецца ў псыханэўралягічны дыспансэр.
Ліпень 30, 2008, Ул. інф.
Вялікую заклапочанасьць жыхароў 6-га і 10-га мікрараёнаў выклікаюць зьвесткі аб тым, што Маладэчанскі дом інвалідаў перапрафілюецца ў псыханэўралагічны дыспансэр.
Дырэктар дому-інтэрнату Натальля Бялкова ў інтэрвію “Рэгіянальнай газэце” сьцвярджае, што ніякіх падставаў для непакою няма.
Сапраўды, ў бліжэйшым часе пацыенты інтэрнату, каля 70 чалавек, пераедуць у Мікалаеўшчыну, а ва ўстанове будуць знаходзіцца людзі з захворваннямі псыханэўралягічнага профілю. >>
Ліпень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Радошковичы Виленскай губ.
Ліпень 30, 2008, "Наша Ніва", №24. 6 (19) липца 1907 г.
Гарадзкая радашкоўская Дума мае кале 2.000 дзесяцин абчэственай зямли и млын у горадзи. Кали-б уся гарадзкая гаспадарка вялась так, што кожны думаў бы не аб тым, як злавиць рубля сабе ў кишэню, а за гэта ешчэ гораду зрабиць на 20 руб. >>
Ліпень 30, 2008 | Пакінуць каментар
ДЗІЦЯЧАЯ РАДАСЬЦЬ: СТО РУБЛЁЎ ХВІЛІНА
Ліпень 30, 2008, Ян Лагвіновіч
Сёлета ў Цэнтральным маладэчанскім парку зьявілася новая гульнёвая пляцоўка для маленькіх дзетак. Яркая, з разнастайнымі лесьвіцамі і горкамі – пляцоўка адразу стала карыстацца павышаным попытам.
Ліпень 30, 2008 | Пакінуць каментар
КДБ ладзіць рэклямную акцыю
Ліпень 28, 2008, Ян Лагвіновіч
Абвесткі пра пошук пакету з-пад соку “Садочок” зьявіліся ў Маладэчна на выходных. Менавіта ў пакет ад “Садочоку” зьмясьцілі выбуховае пртыстасаваньне, якое спрацавала ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Менску на масавым мерапрыемстве да Дня Рэспублікі. >>
Ліпень 28, 2008 | Пакінуць каментар
НАРОДНЫ ПРАТЭСТ І “СТАРАЯ” АПАЗЫЦЫЯ
Ліпень 23, 2008, Ян Лагвіновіч
У Менску віруюць жарсьці вакол Лошыцкага парку. Мастак і блогер Ніка Сандрас заклікала на сайце блогаў “Жывы Журнал” ратаваць старую сядзібу парку ад “рэканструкцыі” — зьнішчэньня і пабудовы копіі. А таксама ад вырубкі старых дрэваў. Уласна праект рэканструкцыі ніхто ня бачыў, што выклікае дадатковую насьцярогу. >>
Ліпень 23, 2008 | Пакінуць каментар
Маладэчна вачыма турыста-2
Ліпень 23, 2008,
Савецкая архітэктура.
Ліпень 23, 2008 | Пакінуць каментар
Маладэчна вачыма турыста
Ліпень 21, 2008,
Ліпень 21, 2008 | Пакінуць каментар
Сэзонная адключка вады
Ліпень 21, 2008, паводле molodechno.blogspot.com
Штогод у беларускіх гарадах ваду адключаюць дзеля сэзоннай апрасоўкі цеплавых сетак. Сёлета ў розных раёнах Маладэчна вада будзе адсутнічаць ад 28 ліпеня па 24 жніўня.
Ліпень 21, 2008 | Пакінуць каментар
Як у Маладэчна шукаюць тэрарыстаў
Ліпень 18, 2008, Ул. інф.
Супрацоўнікі КДБ і АБЭЗ (міліцэйскі аддзел па барацьбе з эканамічнай злачынасьцю) правяраюць крамы Маладэчна на наяўнасьць пэўных гатункаў соку і электрычных батарэек. Тых тыпаў, якія знайшлі ў Менску ў бомбе, якая ня выбухнула.
Ліпень 18, 2008 | Пакінуць каментар
М. Лебедзево Вилейскаго пав. Вил. губ.
Ліпень 18, 2008, "Наша Нива" №26, Вильня 3 (16) серпеня 1907 г.
Недаўна ў маёнтку “Малиноўшчызна” пана Свентожэцкаго прышло жаць нешта каля двух сотнёў баб. Да таго дня им плацили па тры злоты ў дзень, а цяпер им сказали, што, кали хочуць жаць ўсе, каторые прышли, то памешчык им дасць тольки па 40 кап.; иначэй ён аставиць на рабоци тольки 75 баб, а других адправиць дамоў. >>
Ліпень 18, 2008 | Пакінуць каментар