“ПАДТРЫМКА” МАЛОГА БІЗНЭСУ
Чэрвень 19, 2008, Ян Лагвіновіч
Каля дзевяціпавярхоўкі адбываецца дэмантаж камэрцыйных кіёскаў. Яны пераносяцца на сотню мэтраў да крамы “Поліс”. Прадпрымальнікі вырашылі пераехаць па “просьбе” кіраўніцтва “Маладэчнагандаль”. Ня гледзячы на быццам бы неістотнасьць “сотні метраў”, для ўладальнікаў кіёскаў і крамы гэтая падзея вельмі важная. У выніку пераезду яны будуць вымушаныя канкураваць за пакупнікоў з бліжэйшых дамоў у пэўным сэгмэнце тавараў. Магчыма, канкурэнцыю вытрымаюць ня ўсе.
Чэрвень 19, 2008 | Пакінуць каментар
З Хожова Вилейскаго пав.
Чэрвень 18, 2008, НН №1, Вильня 6 январа (стычня) 1907 г.
Цяжкую крыўду перэцярпели мы ад нашых аднасельчан – Михалюка Гарошки и Мацея Гана. Справа пачалася тую восень. Гуси нашы, ходзячы па выгани, узляцели неяк, не спытаўшыся, на рунь Михалюка и Мацея (руни гэтай было нескольки загончыкоў каля выгану). Михалюк и Мацей, угледзиўшы гусеў, зараз забрали их у хлеў. Шкоды гуси зрабили ня больш як на поў рубля. >>
Чэрвень 18, 2008 | Пакінуць каментар
З Хожова Вилейскаго пав.
Чэрвень 18, 2008, НН №1, 6 январа (стычня) 1907 г.
Цяжкую крыўду перэцярпели мы ад нашых аднасельчан – Михалюка Гарошки и Мацея Гана. Справа пачалася тую восень. Гуси нашы, ходзячы па выгани, узляцели неяк, не спытаўшыся, на рунь Михалюка и Мацея (руни гэтай было нескольки загончыкоў каля выгану). Михалюк и Мацей, угледзиўшы гусеў, зараз забрали их у хлеў. Шкоды гуси зрабили ня больш як на поў рубля. >>
Чэрвень 18, 2008 | Пакінуць каментар
МІХАЛЕВІЧ І МАЛАДЭЧАНСКАЯ ПРАКУРАТУРА
Чэрвень 18, 2008, Ян Лагвіновіч
Гісторыя з выключэньнем з Партыі БНФ Алеся Міхалевіча нагадала мне гісторыю з выбарамі сэнатараў ад Менскай вобласьці ў Маладэчна.
Для мяне Міхалевіч — адзін зь нешматлікіх беларускіх палітыкаў, якога магу назваць сучасным. >>
Чэрвень 18, 2008 | Пакінуць каментар
Рух грузавога аўтатранспарту абмежаваны
Чэрвень 18, 2008, Паводле “Рэгіянальнай газеты”
Маладэчанская ДАІ паведамляе: транзытныя грузавікі кірункам Менск — Смаргонь праз Маладэчна мусяць ісьці наступным маршрутам. Вуліцы Янкі Купалы – Віленская – Лібава-Роменская – Лебедзеўская з выездам на Вялікі Гасьцінец за заводам “Спадарожнік”.
Чэрвень 18, 2008 | Пакінуць каментар
Молодэчно.
Чэрвень 17, 2008, НН №2, 1906
Бацькам молодэчненских сэминарыстоў, выгнаных за забастоўку, дырэхтор сэминарыи Цвирка-Годыцки паслаў паперу, у каторой просиць бацькоў падаваць прашэнне, каб прыняли зноў у сэминарыю дзецей их, и абецуе прыняць. >>
Чэрвень 17, 2008 | Пакінуць каментар
Растуць айчынныя мільярдэры
Чэрвень 17, 2008, Паводле nn.by
Рэкордны даход — 2,7 млрд рублёў (1,27 млн даляраў) ‑ атрымаў у 2007 г. жыхар Кастрычніцкага раёну Менску.
Сталічны мільярдэр зарабіў на 1,7 млрд рублёў болей, чым лідэр мінулага году. Тады найбольшая сума складала 1 млрд рублёў. Такія зьвесткі прыводзіць Міністэрства падаткаў і збораў.
Чэрвень 17, 2008 | Пакінуць каментар
ЛЕНІН ЦІ ДЗІЦЯЧЫЯ ПЯСОШНІЦЫ
Чэрвень 17, 2008, Ян Лагвіновіч
Ленін ці дзіцячыя пясочніцы
Атрымаў чарговы ліст: “Добрый день. я считаю вопрос о переносе памятника Ленину неактуален. В некоторых районах Молодечно в песочницах детских песка нет. Да и суета эта вся по поводу подготовки к празднику города, все эти косметические ремонты, показуха. Все гниет изнутри, а они красочкой подмазывают”.
Чэрвень 17, 2008 | Пакінуць каментар
Вялікі інвэстыцыйны праект пад Маладэчна
Чэрвень 16, 2008, Ул. інф.
Пад Маладэчна ідзе рэканструкцыя сэлекцыйна-вытворчага ўчастку “Ізабэліна”. Пасьля завяршэньня ўсіх работ тут плянуецца наладзіць вытворчасьць блізу 10-ці мільёнаў лічынак пэрспэктыўных гатункаў рыбаў. Пэрспэктыўныя гатункі сярод іншага: ласось, фарэль (стронга), асётар, весланос. Пакуль у Маладэчна гэтыя назвы гучаць экзатычна. Набыць іх можна таксама па “экзатычных” –вялікіх — коштах.
Чэрвень 16, 2008 | Пакінуць каментар
КАМУ Ў МАЛАДЭЧНА ЖЫЦЬ
Чэрвень 16, 2008, Ян Лагвіновіч
Гэты тэкст быў напісаны на пачатку 2007 для выданьня “За Маладэчна”. Ён прысьвечаны заробкам вядомых людзей, дэпутатаў райсавету. Дадзеныя пра памеры заробкаў – з “Маладзечанскай газеты” (органу райвыканкаму). Нават калі улічыць зьмены ў заробках і цэнах, агульная карціна ў прапорцыях не зьмянілася:
Чэрвень 16, 2008 | Пакінуць каментар