У Палаце прапануюць ці легалізаваць прастытуцыю, ці сур’ёзна змагацца зь ёй

Чэрвень 25, 2008, Паводле www.euroradio.fm

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька прапанаваў ці легалізаваць прастытуцыю ў Беларусі, ці пачаць сур’ёзна зь ёй змагацца. 

“Я перакананы, што прастытуцыя была, ёсць і будзе. Гэта, як тараканы, якім дзве тысячы гадоў”, - заявіў ён, камэнтуючы законапраект, які ўводзіць больш жорсткае пакараньне за прастытуцыю, прыняты дэпутатамі ў першым чытаньні.

Давыдзька адзначыў, што “трэба легалізаваць гэты незаконны бізнэс, ад якога грошы ідуць у крымінал”.  

Чэрвень 25, 2008 | Пакінуць каментар

ЦІ ПОЙДЗЕ КДБ У ДЗІЦЯЧЫЯ САДКІ?

Чэрвень 24, 2008, Ян Лагвіновіч

Каб скласьці больш поўнае ўяўленьне пра асобу, псыхолягі раяць вывучаць паводзіны чалавека ад раньняга дзяцінства.

Супрацоўнікі КДБ наведалі СШ №1 Маладэчна. У дырэктара школы цікавіліся паводзінамі былой вучаніцы Марыны Найдзіч у школьныя гады.

 >>

Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар

Рэп-фэст

Чэрвень 24, 2008, Паводле mi.by

Фэстываль па адкрытым небам ArtHouse 2008 адбудзецца 5 ліпеня ў Маладэчна. У фэстывалі будуць удзельнічаць 20 рэп-камандаў, 10 графіці, зь якіх будуць абраныя лепшыя. Таксама пройдзе чэмпіянат па вела-трыалу і брэйку.

Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар

Навальніца ў Маладэчна

Чэрвень 24, 2008, Ян Лагвіновіч

Наступствы навальніцы на вул. Я.Купалы.  >>

Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар

Жодзіна: Леніна заменяць Радзівілам

Чэрвень 24, 2008, Паводле www.svaboda.org

За савецкім часам у Жодзіне было два помнікі Леніну. На сёньня не засталося ніводнага. Але неўзабаве адна скульптура правадыра вернецца на ранейшае месца. А замест другой у горадзе зьявіцца помнік Багуславу Радзівілу.
27 верасьня 2007 году адзін з помнікаў Леніну — ля Палацу культуры БелАЗу — быў пашкоджаны. Невядомыя адбілі ў скульптуры галаву, правую руку і частку тулава.

Яшчэ раней быў узарваны помнік Леніну ў ваколіцах Жодзіна ля гідраэлектрастанцыі. Быў разбураны і пастамэнт.

 >>

Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар

Радашковичы, Вилейскаго павету.

Чэрвень 24, 2008, Наша Ніва, 11 (24) мая 1907 г, №18

На праводным тыдню ў нашым рэсторани была надта вяликая баталия. Билися, хто чым папаў: киями, кулаками и бутэльками. А ўсё гэта робиць праклятая гарэлка. Ци ня лепей было бы адкрыць ў Радашковичах замест рэсторана библиотэчу, ды народные чытання, а то наш мужык ня мае другой пацехи и разрыўку, як ў пьянстве.

Цьвярозы

Чэрвень 24, 2008 | Пакінуць каментар

“Збор блатных і шайка нішчых”

Чэрвень 23, 2008, Ян Лагвіновіч

Супрацоўніца адной прывтнай фірмы пераконвае, што поўная назва фірмы: “Сбор блатных и шайка нищих” з памылкай у першым слове. А ў дакумэнтах і на шыльдах ідзе адно скарот “ЗБиШН” (гл. фота).

 >>

Чэрвень 23, 2008 | Пакінуць каментар

НОВЫЯ ПАСЛУГІ МЭДЫКАЎ

Чэрвень 23, 2008, Ян Лагвіновіч

Як піша “Маладзечанская газета”, днямі мэдычны агляд прайшлі супрацоўнікі маладэчанскага “Беларусбанку”. Пэрсанал паліклінікі №1 працаваў у будынку філіялу банку два тыдні.

 >>

Чэрвень 23, 2008 | Пакінуць каментар

“Ягуар” у маладэчанскім полі

Чэрвень 20, 2008, Ян Лагвіновіч

Паводле інфармацыі “Маладзечанскай газеты”, у Маладэчанскім раёне зьявілася сельгасмашына маркі “Ягуар”. Каб абслугоўваць агрэгат, патрэбныя 5-6 адзінак тэхнікі.

Па-ціху сучасная тэхніка зьяўляецца на маладэчанскіх палях. Але варта адзначыць дзьве акалічнасьці.  >>

Чэрвень 20, 2008 | Пакінуць каментар

ШМАТПАКУТНАЯ МАЛАДЭЧАНСКАЯ КАЎБАСА

Чэрвень 20, 2008, Ян Лагвіновіч

Чарговы захад па лабіяваньню мясных вырабаў абласной вытворчасьці прыдумаў райвыканкам.

Гандляры маюць плян рэалізацыі мясной прадукцыі на 2008 год. Плян складаецца зь сямі відаў прадукцыі адзінаццаці вытворцаў. Паводле рашэньня выканкаму, абавязковыя да продажу сярод іншага: мяса, катлеты, кансэрвы і яйкі. Каўбасы “Маладэчанскага мясакамбінату” — сярод прыярытэтных плянавых тавараў.  >>

Чэрвень 20, 2008 | 1 каментар

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157