Усяго толькі тры ўдзельнікі 27-га рэспубліканскага турыстычнага пешаходнага марафону змаглі за суткі пераадолець дыстанцыю ў 100 кіламетраў. І сярод іх – капітан каманды маладэчанскага турклуба “Пілігрым” Ягор Дзмітрачэнка.
Ва ўмовах моцнага дажджу давялося спаборнічаць турыстам, якія на два дні з’ехаліся ў Мінскі раён, у пасёлак Сокал. Мужчынам належыла прайсьці чатыры этапы – тры дзённыя і адзін начны, жанчынам – тры. На кожны этап адводзілася 5 гадзін, за гэты час трэба было прабегчы 25 км і па карце знайсьці 3-4 кантрольныя пункты. Акрамя таго турыстам трэба было пасьпець прыгатаваць сабе ежу…
Маладэчанцы выступілі, як і ў мінулым годзе, лепш за ўсіх і занялі першае агульнакаманднае месца.
Святлана Маліноўская з Маладэчна названа старэйшай турысткай спаборніцтваў і заняла першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Сярод мужчын самы салідны па ўзросьце марафонец – маладэчанец, 71-гадовы Вадзім Прончанка.
Ва ўзроставай групе да 18 год Арцём Ценцавіцкі пераадолеў 75 км і заняў 3 месца. Другое месца сярод равесьнікаў у Аляксандра Каралёва, які прабег амаль сто кіламетраў.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.