САДЫ САРЫЧАВА

Ян Лагвіновіч

Маладэчанскія фэрмэры Вадзім Януш ды Ігар Ветлаў пераехалі на Магілеўшчыну, піша “Беларуская ніва”. Займаюцца яны садаводствам. Памеры бізнэсу не маленькія – пад справу выдзелена 100 га, у бліжэйшыя гады плянуецца апрацаваць яшчэ 200 га.

Чаму ж не атрымалася фэрмэрская справа на маладэчанскіх землях? Як кажуць самі фэрмеры журналісту “Беларускай нівы”, ім не далі зямлі, якая б пасавала вытворчасьці. Там, дзе яны прасілі – адмовілі. А па выдзеленай зямлі праходзяць два газаправоды і адзін нафтаправод, каля якіх гаспадарчая дзейнасьць забароненая. Адзін маладэчанскі прадпрымальнік патлумачыў такія адносіны мясцовых уладаў да фэрмэраў наступнымі чыньнікамі.

Цяпер прадпрыемства Маладэчанскія элктрасеткі (МЭС) закладае вялікія сады. МЭС кіруе сп. Сяргей Сарычаў, дэпутат раённага савету, сябра райвыканкаму . Лішнія канкурэнты яму без патрэбы. А маючы добрыя знаёмствы ў рай- і аблвыканкаме, можна вырашыць шмат пытаньняў. Вось такая садовая манаполія.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157